• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

У знак шматгадовага супрацоўніцтва. Работнікі НЦПІ атрымалі ўзнагароды Мінскага гарадскога агенцтва па дзяржрэгістрацыі і зямельным кадастры

У знак шматгадовага супрацоўніцтва. Работнікі НЦПІ атрымалі ўзнагароды Мінскага гарадскога агенцтва па дзяржрэгістрацыі і зямельным кадастры

8 снежня ў рамках рабочага візіту ў НЦПІ дырэктара РУП «Мінскае гарадское агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнаму кадастру» Аляксандра Петраша работнікам Цэнтра ва ўрачыстай абстаноўцы ўручаны ганаровыя ўзнагароды.

За плённае супрацоўніцтва і ў сувязі з 25-годдзем з дня заснавання НЦПІ знакам «За адзнаку» 2-й ступені ўзнагароджаны кіраўнік Цэнтра Андрэй Матэльскі і першы намеснік дырэктара Вячаслаў Абрамаў.

IMG_7640.jpg

Ганаровай граматай арганізацыі РУП «Мінскае гарадское агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнаму кадастру» ўзнагароджаны работнік НЦПІ Наталля Зайцава і спецыялісты Мінскага гарадскога філіяла Цэнтра Вольга Грынкевіч і Уладзіслаў Макарэвіч.

IMG_7653.jpg

IMG_7749.jpg

Уручаючы ўзнагароды, Аляксандр Петраш адзначыў, што НЦПІ і Мінскае гарадское агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнаму кадастру звязвае шматгадовае супрацоўніцтва, дзякуючы якому работнікі падначаленай яму арганізацыі могуць атрымліваць актуальную прававую інфармацыю з першакрыніцы. Гэта дазваляе эфектыўна аказваць паслугі насельніцтву і вырашаць прафесійныя задачы. З пажаданнямі поспехаў і працвітання Аляксандр Сяргеевіч яшчэ раз павіншаваў Цэнтр з юбілеем (1 кастрычніка НЦПІ адзначыў 25-годдзе).

IMG_7543.jpg

Андрэй Францавіч, падводзячы вынік сустрэчы, падзякаваў дырэктару РУП «Мінскае гарадское агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнаму кадастру» за шматгадовае супрацоўніцтва і высокую ацэнку дзейнасці калектыву Цэнтра і выказаў надзею на працяг эфектыўнага ўзаемадзеяння.


9 декабря 2022 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх