• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

У сталіцы Расійскай Федэрацыі праходзіць навукова-практычная канферэнцыя «Саюзная дзяржава: дасягненні, праблемы, перспектывы»

У сталіцы Расійскай Федэрацыі праходзіць навукова-практычная канферэнцыя «Саюзная дзяржава: дасягненні, праблемы, перспектывы»

10 снежня 2019 г. у Маскве адбылася навукова-практычная канферэнцыя «Саюзная дзяржава: дасягненні, праблемы, перспектывы», прысвечаная 20-годдзю падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.

Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі найважнейшыя напрамкі збліжэння заканадаўства Беларусі і Расіі як падмурка Саюзнай дзяржавы, перспектывы развіцця яе інтэграцыйных праектаў на Еўразійскай прасторы, пытанні мадэрнізацыі транспартнай інфраструктуры, сацыяльную і маладзёжную палітыку ў Саюзнай дзяржаве. Асобная секцыя прысвечана таксама пытанням супрацоўніцтва ў сферы бяспекі, барацьбы з тэрарызмам і злачыннасцю.

10 декабря 2019 г. в г. Москве состоялась научно-практическая конференция «Союзное государство: достижения, проблемы, перспективы»

У ходзе мерапрыемства былі прадстаўлены дзяржаўная палітыка Рэспублікі Беларусь у сферы прававой інфарматызацыі, рэсурсы і асобныя праекты нацыянальнай сістэмы прававой інфармацыі, якія спрыяюць рэалізацыі мэт і задач Саюзнай дзяржавы. Дырэктар НЦПІ Яўген Каваленка прадставіў удзельнікам канферэнцыі вопыт Рэспублікі Беларусь па развіцці інстытута абавязковай юрыдычнай экспертызы тэхнічных нарматыўных прававых актаў і яе правядзення ў Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі. Начальнік упраўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы тэхнічных нарматыўных прававых актаў НЦПІ Марына Буміна расказала аб навацыях Закона Рэспублікі Беларусь «Аб нарматыўных прававых актах» і механізмах яго рэалізацыі Нацыянальным цэнтрам. Намеснік начальніка ўпраўлення прававой інфарматызацыі – начальнік аддзела навукова-метадычнага забеспячэння прававой інфарматызацыі Ірына Чупракова выступіла з дакладам аб развіцці цэнтраў доступу да прававой інфармацыі ў Саюзнай дзяржаве як культурна-гуманітарным праекце.

У канферэнцыі прынялі ўдзел кіраўнікі шэрагу дзяржаўных органаў і арганізацый Рэспублікі Беларусь, навукоўцы, прадстаўнікі бізнесу.

10 декабря 2019 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх