• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

У поле зроку РЦПИ Віцебскай вобласці – Пастаўскі раён

У поле зроку РЦПИ Віцебскай вобласці – Пастаўскі раён

Рэгіянальны цэнтр прававой інфармацыі Віцебскай вобласці актыўна супрацоўнічае з дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі ў сферы прававой асветы грамадзян.

Чарговая сустрэча з прадстаўнікамі дзяржаўных органаў адбылася 17 верасня 2021 г. у Пастаўскім раёне. Дырэктар РЦПІ Віцебскай вобласці Ларыса Дорагава прыняла ўдзел у пасяджэнні Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта. У рамках пасяджэння Л.Дорагавой асветлены пытанні развіцця дзяржаўнай палітыкі ў сферы прававой інфарматызацыі, выкарыстання арганізацыямі Пастаўскага раёна дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў, прымяненне заканадаўства аб распаўсюдзе прававых актаў і іх размяшчэнні на сайтах дзяржаўных органаў і арганізацый.

У гэты ж дзень для работнікаў устаноў адукацыі Пастаўскага раёна і навучэнцаў спецыялістамі РЦПІ Віцебскай вобласці праведзены навучальныя мерапрыемствы.

Для педагагічных работнікаў праведзена прэзентацыя дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў, дадзены тлумачэнні па іх выкарыстанні і праведзена навучанне па працы з ІПС «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-ONLINE» у камп'ютарным класе.

Презентация государственных информационно-правовых ресурсов для педагогических работников учреждений образования Поставского района и учащихся

Асаблівая ўвага была ўдзелена спецыялізаваным банкам дадзеных «Адукацыя» і «Правы непаўналетніх», якія створаны для работнікаў сферы адукацыі. Структураваныя дакументы дазваляюць дасканала разабрацца ў пытаннях прававога рэгулявання ў сферы адукацыі, навучання і выхавання, аздараўлення дзяцей, іх сацыяльнай абароны, асаблівасцях рэгулявання працы педагагічных работнікаў.

Для юных грамадзян Пастаўскага раёна, навучэнцаў 5 класа Пастаўскай гімназіі, спецыялістам РЦПІ Юліяй Дзірко праведзены інтэрактыўны занятак «Па старонках дзіцячага прававога сайта». Падарожнічаючы па сайце, хлопцы паглядзелі прэзентацыю і здзейснілі займальнае падарожжа ў свет права, даведаліся незвычайныя законы розных краін, пазнаёміліся з цікавымі фактамі з гісторыі правоў чалавека і іншай карыснай інфармацыяй.

Интерактивное занятие «По страницам Детского правового сайта» для учащихся 5 класса Поставской гимназии

У завяршэнне мерапрыемства школьнікі годна прадэманстравалі свае веды ў галіне права, праявіўшы актыўнасць у адказах на пытанні прававой віктарыны. Прававая віктарына завяршылася памятнымі падарункамі ад НЦПІ.

22 сентября 2021 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх