• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

У НЦПІ срэбра ў рэспубліканскім турзлёце!

У НЦПІ срэбра ў рэспубліканскім турзлёце!

12-14 жніўня НЦПІ прыняў удзел у турысцкім злёце, арганізаваным у рамках праграмы XXIII рэспубліканскай спартакіяды работнікаў апаратаў органаў дзяржаўнага кіравання. 

Маштабнае турыстычнае мерапрыемства традыцыйна праходзіла на беразе Нёмана на Стаўбцоўшчыне, удзел у ім узялі 16 каманд. Для Цэнтра яно праходзіла пад дэвізам «Нам – 25 гадоў!»

турслет на старте

Цёплае сонечнае надвор'е, маляўнічае месца на паляне базы ТАК «Высокі Бераг» і галоўнае – спартыўныя спаборніцтвы і конкурсы, у ходзе якіх лепшыя з лепшых маглі паказаць сваю сілу, хуткасць і творчыя здольнасці. Усе ўдзельнікі прадэманстравалі добрую падрыхтоўку, творчы падыход і волю да перамогі.

турслет водный туризм

Каманды спаборнічалі ў спартыўным арыентаванні, тэхніцы воднага, пешаходнага і веласіпеднага турызму.

турслет пешеходный туризм

турслет велосипедный туризм

Культурная частка праграмы дапамагла раскрыць творчы патэнцыял удзельнікаў. А конкурсы візітак і нумароў сталі яшчэ адным яркім штрыхом мерапрыемства. У выступленнях была адлюстравана асноўная тэматыка турыстычнага злёту – Год гістарычнай памяці. Свае індывідуальна аформленыя палатачныя гарадкі каманды прэзентавалі ў конкурсе турысцкіх навыкаў і побыту, а таксама прадэманстравалі членам журы свае кулінарныя здольнасці. 

турслет традиции и быт

Каманда НЦПІ атрымала перамогу ў творчых конкурсах «Прадстаўленне каманд» і эстраднай песні, не пакінуўшы ніякіх шанцаў іншым удзельнікам.

турслет конкурс творчество

У скарбонцы спартыўных дасягненняў НЦПІ – першае месца ў спаборніцтвах па веласіпедным турызме і тэхніцы пешаходнага турызму.

Па выніках спаборніцтваў каманда заняла другое агульнакаманднае месца.

турслет победа

Пераможцы і прызёры былі ўзнагароджаны дыпломамі і памятнымі прызамі. Па словах прадстаўнікоў каманды НЦПІ, мерапрыемства прайшло на «ўра» і пакінула ў памяці мноства радасных момантаў і незабыўных уражанняў.

«Перш за ўсё, хочацца адзначыць высокі ўзровень арганізацыі спартыўнай падзеі, якая кожны год аб'ядноўвае работнікаў розных ведамстваў. Гэты год не стаў выключэннем: мерапрыемства сабрала самыя крэатыўныя сілы калектыву НЦПІ ўсіх узростаў. Па выніках спаборніцтваў наша каманда заваявала срэбра, толькі крыху саступіўшы сапернікам з Міністэрства лясной гаспадаркі, – адзначыў дырэктар НЦПІ Андрэй Матэльскі.Аднак з упэўненасцю можна сказаць, што прайграўшых тут не было.Турзлёт – гэта не толькі праверка на «трываласць» і ўмацаванне каманднага духу, у Год гістарычнай памяці – гэта яшчэ магчымасць успомніць пра подзвігі нашых дзядоў і прадзедаў з падзякай за магчымасць жыць пад мірным небам, працаваць, развівацца самім і развіваць наш Цэнтр».

Віншуем усіх удзельнікаў! Імкнемся да новых вяршыняў!

 

 

15 августа 2022 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх