• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

У НЦПІ прайшоў адзіны дзень інфармавання, прысвечаны Дню народнага адзінства

У НЦПІ прайшоў адзіны дзень інфармавання, прысвечаны Дню народнага адзінства

У Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі адбылося інфармацыйнае мерапрыемства з удзелам дырэктара дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут гісторыі НАН Беларусі» Лакізы Вадзіма Леанідавіча.

У сваім выступленні Вадзім Леанідавіч распавёў пра вытокі станаўлення беларускай дзяржаўнасці, складаны шлях беларускага народа да здабыцця ўласнай дзяржавы і незалежнасці.

Асаблівая ўвага была нададзена падзеям 1920–1939 гг., што адбываліся на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь: ад несправядлівага Рыжскага мірнага дагавора 1921 года, які падзяліў беларускі народ, да ўз’яднання беларусаў, што пражывалі на тэрыторыі Заходняй Беларусі і Беларускай ССР, у адзінай дзяржаве.

Невыпадкова 17 верасня Указам Кіраўніка дзяржавы аб’яўлены дзяржаўным святам – Днём народнага адзінства. У гэты дзень пачаўся Польскі паход Чырвонай Арміі, які стаў актам гістарычнай справядлівасці ў дачыненні да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе.

Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР мае велізарную гістарычную значнасць для беларускай дзяржаўнасці, бо паспрыяла кансалідацыі беларускай нацыі. Былі праведзены радыкальныя сацыяльна-эканамічныя і культурныя пераўтварэнні ў інтарэсах большасці народа, прадухіленая пагроза паланізацыі і асіміляцыі беларусаў. Беларусь стала тэрытарыяльна суцэльнай дзяржавай, і гэта з’явілася найважнейшай перадумовай для імклівага нацыянальна-дзяржаўнага развіцця, агульнага паступальнага руху беларускага народа да прагрэсу.

Сёння, па сканчэнні многіх гадоў, можна з упэўненасцю сказаць, што галоўнай сілай, якая забяспечыла ўз’яднанне заходніх і ўсходніх беларусаў, стала імкненне з глыбіні народнай душы годна жыць у адзінай моцнай дзяржаве. Адзінства – гэта надзейны шчыт нацыі, гатовай згуртавацца ў цяжкі момант, гарантыя стабільнасці і аснова для ўмацавання суверэнітэту. Так вучыць гісторыя.

Захаванне гістарычнай памяці аб мінулых падзеях – гэта падмурак для зберажэння незалежнасці і суверэнітэту і засцярога ад паўтарэння памылак у сучаснасці і будучыні.

4 октября 2021 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх