• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

У НЦПІ праведзены чарговыя заняткі для студэнтаў Акадэміі кіравання

У НЦПІ праведзены чарговыя заняткі для студэнтаў Акадэміі кіравання

6 ліпеня ў межах супрацоўніцтва з Акадэміяй кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь праведзены азнаямленчыя заняткі па пытаннях функцыянавання дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі са студэнтамі 1 курса дзённай формы атрымання адукацыі Інстытута кіраўніцкіх кадраў.

Адкрыў заняткі намеснік дырэктара Віктар Шаршун, які распавёў пра актуальныя напрамкі развіцця і функцыянавання дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі.

Пра інфармацыйна-пошукавыя сістэмы «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-ONLINE» распавяла Ганна Новік, спецыяліст упраўлення распаўсюджвання прававой інфармацыі.

Прэзентацыю дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў НЦПІ ў сетцы Інтэрнэт правёў Сяргей Цымбаревіч, вядучы спецыяліст упраўлення інфармацыйнай палітыкі і інтэрнэт-рэсурсаў.

В НЦПИ проведено очередное занятие для студентов Академии управления

Пасля заканчэння мерапрыемства ўсім яго ўдзельнікам былі ўручаны сертыфікаты на прадастаўленне доступу да ІПС «ЭТАЛОН-ONLINE».

7 июля 2021 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх