• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

У НЦПІ адбылася сустрэча з прадстаўнікамі Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі

У НЦПІ адбылася сустрэча з прадстаўнікамі Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі

26 жніўня 2020 г. у Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі прайшла рабочая сустрэча з прадстаўнікамі Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі па актуальных напрамках супрацоўніцтва.

Калегам з Агенцтва былі комплексна прадстаўлены інтэрнэт-рэсурсы, якія фарміруюцца НЦПІ, паказана іх ролю ў інфармацыйна-прававой падтрымцы дзейнасці дзяржорганаў і іншых арганізацый, прававой асвеце грамадзян, сацыяльна-эканамічным развіцці краіны ў цэлым.

Встреча

Асаблівая ўвага ў ходзе сустрэчы была ўдзелена дзейнасці Цэнтра па перакладзе нарматыўных прававых актаў на англійскую мову, іншай інфармацыйнай падтрымцы развіцця прадпрымальніцкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь і інфармаванні прадпрымальнікаў, інвестараў, іншых зацікаўленых у вядзенні бізнесу, ажыццяўленні знешнеэканамічнай, інвестыцыйнай і іншых відаў гаспадарчай дзейнасці на тэрыторыі нашай краіны.

Паказана работа Цэнтра па стварэнні за мяжой інфраструктуры для свабоднага доступу да прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь. На дадзеным этапе функцыянуюць 35 цэнтраў эталоннай прававой інфармацыі ў 17 краінах свету, у тым ліку ў Кітаі, Італіі, Францыі, Чэхіі, Венгрыі, краінах СНД і іншых.

Встреча в НЦПИ с НАИП

Бакі вызначылі напрамкі супрацоўніцтва па давядзенні эталоннай і іншай прававой інфармацыі да зацікаўленых у рабоце Агенцтва па прыцягненні замежных інвестыцый у эканоміку Рэспублікі Беларусь і падтрымцы замежных інвестараў пры рэалізацыі імі розных праектаў.

27 августа 2020 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх