• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

У НЦПІ адбыліся выязныя навучальныя заняткі для кіраўнікоў пасялковых і сельскіх Саветаў дэпутатаў

У НЦПІ адбыліся выязныя навучальныя заняткі для кіраўнікоў пасялковых і сельскіх Саветаў дэпутатаў

17 снежня 2019 г. на базе Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь прайшлі выязныя навучальныя заняткі для кіраўнікоў пасялковых і сельскіх Саветаў дэпутатаў, якія праходзяць павышэнне кваліфікацыі ў Інстытуце дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

У рамках вывучэння дысцыпліны «Прыкладныя інфармацыйныя сістэмы ў кіраўніцкай дзейнасці» кіраўнікі мясцовых органаў кіравання першаснага тэрытарыяльнага ўзроўню навучыліся рабоце з дзяржаўнымі інфармацыйна-прававымі рэсурсамі, якія фарміруе НЦПІ.

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся намеснік дырэктара Вячаслаў Бякета, абазначыўшы актуальныя кірункі развіцця і функцыянавання дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Спецыяліст упраўлення распаўсюджвання прававой інфармацыі Ганна Новік расказала аб інфармацыйна-пошукавых сістэмах (ІПС) «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-ONLINE» і новых функцыянальных магчымасцях гэтых рэсурсаў.

сурсов Андрей Гвардиян ознакамливает слушателей с интернет-ресурсами НЦПИ

Начальнік упраўлення інтэрнэт-рэсурсаў Андрэй Гвардзіян азнаёміў з інтэрнэт-рэсурсамі НЦПІ – Нацыянальным прававым Інтэрнэт-парталам Рэспублікі Беларусь, Прававым форумам Беларусі і Дзіцячым прававым сайтам.

Марына Буміна, начальнік упраўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы тэхнічных нарматыўных прававых актаў, закранула пытанні прававога рэгулявання правядзення абавязковай юрыдычнай экспертызы ТНПА і практыкі яе ажыццяўлення НЦПІ.

Начальнік упраўлення рэдакцыйна-выдавецкіх работ Наталля Судзілоўская асаблівую ўвагу надала пытанню афіцыйнага апублікавання прававых актаў у Рэспубліцы Беларусь.

З мэтай азнаямлення з вытворчымі працэсамі НЦПІ Таццяна Рэуцкая, начальнік упраўлення эталоннага банка даных прававой інфармацыі, правяла экскурсію па тэхналогіі фарміравання і вядзення Нацыянальнага рэестра прававых актаў Рэспублікі Беларусь, эталоннага банка даных прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

18 декабря 2019 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх