• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

У НЦПІ адбыўся Адзіны дзень інфармавання з удзелам старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты

У НЦПІ адбыўся Адзіны дзень інфармавання з удзелам старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты

28 ліпеня ў НЦПІ прайшоў Адзіны дзень інфармавання з удзелам старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзіміра Улаховіча.

Уладзімір Яўгенавіч акрэсліў асноўныя аспекты інвестыцыйнай прывабнасці Рэспублікі Беларусь, яе экспартнага патэнцыялу, фарміравання пазітыўнага іміджу і пазнавальнасці беларускіх брэндаў і краіны ў цэлым.

Прагучала важная інфармацыя аб рабоце БелГПП і яе ролі ў прасоўванні беларускіх брэндаў на міжнародных рынках, да якіх адносяцца рэгістрацыя таварных знакаў, выдача сертыфікатаў, правядзенне выставак, перамоў, сумесных праектаў, аказанне кансультацыйнай дапамогі і інш.

Непадробную цікавасць у работнікаў выклікалі прыклады з практычнага вопыту правядзення такіх мерапрыемстваў, а таксама папулярнасці і пазнавальнасці беларускіх тавараў у краінах далёкага і блізкага замежжа. У прыватнасці – распрацоўкі ў сферы IT-тэхналогій, прадукцыя беларускага машынабудавання, хімічнай прамысловасці, мэбля, тэкстыль. Магутны інавацыйны патэнцыял краіны прадэманстравалі прыклады ўнікальнай прадукцыі і распрацовак, якія вырабляюцца ў Беларусі, вядомыя і выкарыстоўваюцца ва ўсім свеце.

День информирования

«На сучасным этапе галоўная задача – гэта захаваць існуючыя дасягненні ў розных абласцях і капіталізаваць іх у пазітыўны імідж краіны», – адзначыў старшыня БелГПП.

Перад пачаткам мерапрыемства ва ўрачыстай абстаноўцы шэраг супрацоўнікаў НЦПІ былі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі НЦПІ і Падзякамі дырэктара НЦПІ за добрасумленную і эфектыўную работу, дасягненне высокіх вынікаў у працоўнай дзейнасці.

Награждение

Награждение

Награждение

Награждение

Награждение

(фото – Аляксандр Кушнер; НЦПІ)

29 июля 2020 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх