• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

У Міжнародны дзень абароны дзяцей калектыў НЦПІ павіншаваў выхаванцаў падшэфных прытулкаў і аказаў дапамогу гэтым установам

У Міжнародны дзень абароны дзяцей калектыў НЦПІ павіншаваў выхаванцаў падшэфных прытулкаў і аказаў дапамогу гэтым установам

1 чэрвеня Міжнародны дзень абароны дзяцей – свята, якое адзначаецца ў шматлікіх краінах свету.

Інтарэсы падрастаючага пакалення ў нашай краіне забяспечваюць і абараняюць прадстаўнікі розных міністэрстваў і ведамстваў, устаноў, грамадскіх арганізацый. Асноўная задача свята – звярнуць увагу на праблемы дзяцей, асабліва на дзетак, якія засталіся без бацькоўскай апекі або вымушаны пражываць у сацыяльна небяспечных сем’ях.

У гэты дзень выхаванцы падшэфных НЦПІ дзяржаўных устаноў адукацыі «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Клецкага раёна» і «Нясвіжскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр» атрымалі падарункі, увагу і цёплыя словы падтрымкі.

Помощь приютам

Праяўляючы клопат аб такіх дзецях, супрацоўнікі Цэнтра таксама дапамаглі гэтым прытулкам у набыцці бытавой тэхнікі, апрацоўчых і лакафарбавых матэрыялаў для рамонту памяшканняў.

НЦПІ жадае кожнаму дзіцяці моцнага здароўя, шчаслівага дзяцінства, радасці і сонечных дзён!

Помощь приютам


1 июня 2020 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх