• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

У каманды знаўцаў НЦПІ «серабро» ў моладзевым турніры «Што? Дзе? Калі?»

У каманды знаўцаў НЦПІ «серабро» ў моладзевым турніры «Што? Дзе? Калі?»

5 кастрычніка прадстаўнікі моладзі НЦПІ прынялі ўдзел у інтэлектуальным турніры «Што? Дзе? Калі?» сярод пярвічных арганізацый ГА «БРСМ» Маскоўскага раёна г. Мінска, прымеркаваным да Дня юрыста. Мерапрыемства было арганізавана Міністэрствам юстыцыі.

У каманду НЦПІ «ЭТАЛОНныя» ўвайшлі пяць членаў пярвічнай арганізацыі БРСМ: Мікіта Крупадзёраў, Аляксей Разнічэнка, Таццяна Казека, Паліна Варабёва, Ніна Егаян і прадстаўнік РУП «Белюрабеспечэнне».

Команда НЦПИ «ЭТАЛОНные» была представлена пятью членами первички. Наши знатоки – Никита Круподеров, Алексей Резниченко, Татьяна Казеко, Полина Воробьева и Нина Егоян. Дополнил команду НЦПИ игрок из РУП "Белюробеспечение".

Каманда ўдзельнічала ў турах «Размінка», «Бліц» і агульным заліку, які складаецца з першага тура па агульных пытаннях і другога – па юрыдычных. Традыцыйна былі праведзены музычная паўза і конкурс капітанаў.

Як адзначылі ўдзельнікі каманды НЦПІ, правілы гэтай гульні дастаткова простыя, а пытанні заўсёды захапляльныя.

«Асаблівую цікавасць ва ўсіх каманд выклікала пытанне з чорнай скрыняй. Яно было звязана з традыцыямі авіякампаній. У чорнай скрыні знаходзіўся прадмет, які сцюардэсы, спыняючыся ў гатэлі на адпачынак паміж рэйсамі, кладуць разам з дакументамі ў сейф. Адказ быў даволі просты – гэта жаночы туфлік. Аказалася, што ў сейф адзін туфлік сцюардэсы кладуць, каб не забыць раніцай забраць дакументы», – падзяліліся ўражаннямі калегі.

Поздравляем команду первичной организации БРСМ НЦПИ с заслуженным вторым местом и желаем, чтоб эта победа стала началом блистательного пути к еще большим вершинам!

Ацэнку турніру і выбар пераможцаў арганізатары даверылі строгаму і непрадузятаму журы ў складзе Аляксандры Бажэнавай, другога сакратара Маскоўскага раённага камітэта ГА «БРСМ» г. Мінска, Артура Борыса, сакратара ВА ГА «БРСМ» Галоўнага гаспадарчага ўпраўлення Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, і Аляксандра Федаровіча, члена пярвічнай арганізацыі БРСМ Міністэрства юстыцыі.

Пераможцам гульні стала каманда «Sanitas», што аб’яднала гульцоў ПА ГА «БРСМ» Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства па падатках і зборах і ГУ Міністэрства фінансаў па г. Мінску. Арганізатарам – камандзе Міністэрства юстыцыі «Тандэм» – дасталася бронза.

Усе ўдзельнікі атрымалі новыя веды і пачуццё добрага настрою, а таксама магчымасць зносін з калегамі ў нефармальнай абстаноўцы.

Віншуем каманду пярвічнай арганізацыі БРСМ НЦПІ з заслужаным другім месцам і жадаем, каб гэтая перамога стала пачаткам бліскучага шляху да вяршыняў ды іншых інтэлектуальных турніраў!

 

 

 

8 декабря 2022 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх