• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

У Гродне адбылася выязная нарада НЦПІ

У Гродне адбылася выязная нарада НЦПІ

18-19 лютага 2021 г. у Гродзенскім філіяле НЦПІ – рэгіянальным цэнтры прававой інфармацыі Гродзенскай вобласці – адбылася выязная рабочая нарада з удзелам кіраўніцтва НЦПІ і прадстаўнікоў Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.

У ходзе нарады падвялі вынікі работы рэгіянальных цэнтраў прававой інфармацыі ў 2020 годзе па асноўных напрамках дзейнасці.

РЦПИ.jpg

Калегі абмяняліся вопытам па пытаннях распаўсюджвання дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў, якія фарміруюцца НЦПІ, рэалізацыі друкаванай прадукцыі, арганізацыі працы па фарміраванні банкаў даных лакальных прававых актаў і практыкі ўзаемадзеяння з дзяржаўнымі органамі па iх вядзенні і распаўсюджванні, іншых напрамках работы.

Па выніках нарады вызначаны прыярытэты на 2021 год па распаўсюджванні інфармацыйна-пошукавых сістэм «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-ONLINE», правядзенні адзінай інфармацыйнай палітыкі ў рэгіёнах і г. Мінску, па ўзаемадзеянні з мясцовымі органамі кіравання і самакіравання, суб'ектамі гаспадарання, сродкамі масавай інфармацыі ў рэгіёнах.

У абмеркаванні актуальных пытанняў развіцця інфармацыйна-прававой прасторы рэгіёну актыўны ўдзел прынялі прадстаўнікі Гродзенскага аблвыканкама.

Сустрэча прайшла ў новым памяшканні РЦПІ Гродзенскай вобласці, размешчаным па адрасе: г. Гродна, вул. Касманаўтаў, 37-а.

РЦПИ

(фота – НЦПІ, Міхаіл Хамяк)

22 февраля 2021 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх