• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

У г. Саратаве адбылося адкрыццё цэнтра эталоннай прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь

У г. Саратаве адбылося адкрыццё цэнтра эталоннай прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь

18 кастрычніка 2019 г. у рамках І Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Праблемы і выклікі лічбавага грамадства: тэндэнцыі развіцця прававога рэгулявання лічбавых трансфармацый» у г. Саратаве (Расійская Федэрацыя) адбылося адкрыццё першага ў горадзе цэнтра эталоннай прававой інфармацыі на базе Саратаўскай дзяржаўнай юрыдычнай акадэміі.

Падчас мерапрыемства падпісаны Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (НЦПІ) і Саратаўскай дзяржаўнай юрыдычнай акадэміяй у сферы забеспячэння працэсаў прававой інфарматызацыі і функцыянавання дзяржаўных сістэм прававой інфармацыі, а таксама дакументы аб адкрыцці цэнтра эталоннай прававой інфармацыі.

Функцыянаванне створанага цэнтра дасць магчымасць студэнтам і выкладчыкам Акадэміі атрымаць свабодны доступ да поўнага, актуальнага, дакладнага масіву заканадаўства Рэспублікі Беларусь, матэрыялаў судовай і правапрымяняльнай практыкі і іншай прававой інфармацыі з дапамогай інфармацыйна-пошукавай сістэмы «ЭТАЛОН-ONLINE».

У межах пленарнага пасяджэння канферэнцыі намеснік дырэктара НЦПІ Віктар Шаршун выступіў з дакладам на тэму «Лічбавізацыя нарматворчасці: вопыт Рэспублікі Беларусь». Асноўная ўвага ў выступленні была акцэнтавана на дзейнасці НЦПІ ў сферы развіцця і ўвядзення перадавых інфармацыйных тэхналогій у працэсы фарміравання прававых норм, у тым ліку прымяненне інфармацыйных тэхналогій і інфармацыйных прававых рэсурсаў на розных стадыях нарматворчага працэсу, падчас правядзення публічнага абмеркавання праектаў нарматыўных прававых актаў і г.д.

Участники мероприятия

Акрамя таго, былі прадстаўлены асноўныя задачы і функцыі НЦПІ, праведзена прэзентацыя дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў Рэспублікі Беларусь, прадэманстраваны магчымасці іх эфектыўнага практычнага выкарыстання.

Удзельнікі канферэнцыі выказалі вялікую цікавасць да рэсурсаў, якія фарміруюцца НЦПІ, і высока ацанілі забяспечаную магчымасць работы з імі ў рамках навучальнага працэсу і навуковай дзейнасці.

21 октября 2019 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх