• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Цыкл вебінараў НЦПІ – 2022 завяршаем тлумачэннямі навацый заканадаўства ў сферы аграэкатурызму

Цыкл вебінараў НЦПІ – 2022 завяршаем тлумачэннямі навацый заканадаўства ў сферы аграэкатурызму

29 снежня 2022 г. на YouTubeканале НЦПІ адбыўся фінальны адкрыты семінар 2022 года. Яго тэмай сталі навацыі заканадаўства ў сферы аграэкатурызму.

Нагадаем, што з 1 студзеня 2023 г. уступаюць у сілу асноўныя палажэнні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 кастрычніка 2022 г. № 351 «О развитии агроэкотуризма». Дакумент накіраваны на ўдасканаленне рэгулявання дзейнасці ў сферы аграэкатурызму, павышэнне якасці паслуг, выключэнне магчымасці весці гатэльны або рэстаранны бізнес пад выглядам аграэкасядзіб, абарону правоў грамадзян, што пражываюць у суседстве з імі.

З новаўвядзеннямі, якія неабходна ўлічваць пры вядзенні дзейнасці ў гэтай сферы, гледачоў пазнаёміў Аляксандр Крэчатаў, галоўны юрысконсульт Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму.

Спікер падрабязна асвятліў асноўныя палажэнні Указа № 351, расказаў аб неабходнасці выканання ўстаноўленых адміністрацыйных працэдур, а таксама санітарных норм і правілаў, вызначаных заканадаўствам.

Падчас эфіру былі дадзены адказы на пытанні, якія паступілі.

Калі вы не паспелі паглядзець семінар у прамым эфіры, глядзіце яго ў запісе тут.

Падпісвайцеся наYouTube – канал НЦПІ і глядзіце семінары аб навацыях заканадаўства!

29 декабря 2022 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх