• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Цэнтры прававой інфармацыі Беларусі, якія функцыянуюць у Далёкаўсходнім рэгіёне Расіі, папоўніліся прававымі выданнямі

Цэнтры прававой інфармацыі Беларусі, якія функцыянуюць у Далёкаўсходнім рэгіёне Расіі, папоўніліся прававымі выданнямі

Кіраўнік аддзялення Пасольства Беларусі ў Расіі ў г. Хабараўску Аляксандр Бабцоў наведаў цэнтры доступу да беларускага заканадаўства, створаныя на базе Далёкаўсходняй дзяржаўнай навуковай бібліятэкі і Хабараўскага дзяржаўнага ўніверсітэта эканомікі і права.

Падчас візіту кіраўнікам названых устаноў у межах пашырэння інфармацыйна-прававога фонду цэнтраў эталоннай прававой інфармацыі перададзены друкаваныя выданні прававой тэматыкі, выпушчаныя Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (НЦПІ).

Печатные издания правовой тематики

Наведвальнікі цэнтраў разам з доступам да актуальнага беларускага заканадаўства, да разнастайных правапрымяняльных матэрыялаў і судовых рашэнняў дадаткова атрымалі магчымасць працаваць з асноўнымі кодэксамі і законамі Рэспублікі Беларусь у друкаваным выглядзе.

Асноўнымі мэтамі стварэння і функцыянавання цэнтраў эталоннай прававой інфармацыі з’яўляюцца павышэнне прававой інфармаванасці і культуры іх наведвальнікаў, забеспячэнне навуковага, навучальнага, выхаваўчага, інфармацыйна-асветніцкага працэсаў.

19 августа 2019 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх