• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Студэнты БДУ ў госці да нас

19 мая студэнты юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў суправаджэнні дацэнта кафедры канстытуцыйнага права БДУ, кандыдата юрыдычных навук, дацэнта Таццяны Маслоўскай наведалі Цэнтр.

семинар НЦПИ

Адкрыў мерапрыемства намеснік дырэктара Вячаслаў Бякета.

Бекета В.М.jpg

«Рады вітаць вас у сценах нашага Цэнтра. Вы ўжо ведаеце, што нормы права з'яўляюцца найважнейшым і ўніверсальным рэгулятарам паводзін чалавека ў бытавой і прафесійнай сферах жыцця. Веды, разуменне і прытрымліванне прававых прадпісанняў выступаюць залогам фарміравання высокай прававой культуры чалавека і з'яўляюцца падмуркам прававой дзяржавы. За 25 гадоў нашай арганізацыі зроблена шмат у сферы забеспячэння даступнасці прававой інфармацыі», – адзначыў Вячаслаў Мечыслававіч і прапанаваў прысутным паглядзець прэзентацыйны фільм «25 фактаў аб НЦПІ», які асвятляе асноўныя вехі станаўлення і развіцця ўстановы.

семинар НЦПИ

Аляксандр Бравусаў, начальнік упраўлення прававой інфарматызацыі, у сваім выступленні акцэнтаваў увагу на асноўных задачах Цэнтра і працы па ўкараненні лічбавых тэхналогій у працэсы фарміравання норм права, на важнасці валодання кожным юрыстам навыкамі работы з дзяржаўнымі інфармацыйна-прававымі рэсурсамі для вырашэння сваіх прафесійных задач.

«На сучасным этапе ўкараненне інфармацыйных тэхналогій у сферу працы з прававой інфармацыяй з'яўляецца прыярытэтнай задачай НЦПІ. Без гэтых тэхналогій ўжо немагчыма эфектыўна вырашаць пытанні, якія ўзнікаюць у кіраўніцкай і юрыдычнай дзейнасці. Як прыклад, цяпер створана лічбавае асяроддзе па фарміраванні Нацыянальнага рэестра прававых актаў, на базе якога праз пару гадоў будзе ўкаранёна сістэма, здольная перавесці ўсю нарматворчую дзейнасць у электронны фармат», – падзяліўся са студэнтамі Аляксандр Міхайлавіч.

семинар НЦПИ

Пытанням фарміравання і вядзення дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў – Нацыянальнага прававога Інтэрнэт-партала, Дзіцячага прававога сайта, Прававога форуму Беларусі – было прысвечана выступленне Ілоны Ярмольчык, вядучага спецыяліста ўпраўлення інфармацыйнай палітыкі і інтэрнэт-рэсурсаў.

семинар НЦПИ

Ганна Новік, вядучы спецыяліст упраўлення распаўсюджвання прававой інфармацыі, расказала пра важнасць выкарыстання інфармацыйна-пошукавай сістэмы «ЭТАЛОН-ONLINE» у розных аспектах юрыдычнай дзейнасці і правяла экспрэс-навучанне па працы з дадзенай сістэмай.

семинар НЦПИ

Завяршаючы сустрэчу, дырэктар НЦПІ Андрэй Матэльскі расказаў студэнтам аб дзяржаўнай сістэме прававой інфармацыі, якая эфектыўна функцыянуе ў Беларусі, аб Адзіным прававым класіфікатары, які забяспечвае сістэматызацыю заканадаўства, аб лінгвістычным кантролі якасці падрыхтоўкі прававых актаў, які праводзіцца НЦПІ.

семинар НЦПИ

Студэнты былі рады прадастаўленай магчымасці зносін з дырэктарам Цэнтра, таму не ўпусцілі магчымасці задаць пытанні, на якія атрымалі вычарпальныя адказы.

Завяршальным этапам сустрэчы стала правядзенне экскурсіі, у ходзе якой начальнік упраўлення эталоннага банка даных прававой інфармацыі Таццяна Рэуцкая расказала студэнтам аб практычных аспектах афіцыйнага апублікавання прававых актаў, тэхналогіі вядзення Нацыянальнага рэестра прававых актаў і эталоннага банка даных прававой інфармацыі.

семинар НЦПИ

23 мая 2023 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх