• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

«Сіла Закона» ў рэгіёнах – філіялы НЦПІ сярод асноўных арганізатараў абласнога тура

14 снежня адбыўся абласны тур ІІ Рэспубліканскага прававога турніру «Сіла Закона». Яго арганізатарамі выступаюць НЦПІ сумесна з Міністэрствам адукацыі і БРСМ пры падтрымцы БДУ, Беларускага рэспубліканскага саюза юрыстаў, Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў і Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта.

Сила закона

Асноўнай мэтай праекта з’яўляецца прававая асвета старшакласнікаў, павышэнне іх цікавасці да заканадаўства.

«За перамогу ў абласным (Мінскім гарадскім) туры ІІ Рэспубліканскага турніру «Сіла Закона» спаборнічалі 410 пераможцаў раённага этапу, удзел у якім прынялі больш за 25 тыс. школьнікаў 911-х класаў з усёй рэспублікі, – расказаў намеснік дырэктара НЦПІ Вячаслаў Бякета. – Ён праходзіў у фармаце анлайн-тэсціравання на Дзіцячым прававым сайце. На працягу гадзіны ўдзельнікі павінны былі адказаць на 30 пытанняў на веданне Асноўнага Закона нашай краіны».

IMG_9850.jpg

Інтэлектуальны конкурс быў арганізаваны на базе ўстаноў вышэйшай адукацыі ва ўсіх абласцях Беларусі.

Старшакласнікі г. Мінска і сталічнага рэгіёну праходзілі тэсціраванне на юрыдычным факультэце Белдзяржуніверсітэта.

IMG_9523.jpg

IMG_9705.jpg

Удзельнікаў турніру віталі намеснік дэкана юрыдычнага факультэта па навукова-адукацыйнай дзейнасці, дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Сяргей Калінін, дырэктар РЦПІ г. Мінска Руслан Века, першы сакратар Мінскага абласнога камітэта БРСМ Аляксандр Дзічкоўскі і намеснік старшыні Мінскай абласной калегіі адвакатаў Кацярына Чайко.

IMG_9971.jpg

Пасля праходжання тэста для школьнікаў была арганізавана прафарыентацыйная гадзіна па тэме «Дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі (аб забеспячэнні рэалізацыі правоў грамадзян і юрыдычных асоб на атрыманне поўнай, дакладнай і своечасовай прававой інфармацыі)», якую правёў дырэктар Мінскага абласнога філіяла Руслан Трухан. У сваім выступленні Руслан Іванавіч адзначыў ролю НЦПІ ў рэалізацыі прававой асветы моладзі, расказаў аб інфармацыйна-прававых рэсурсах Цэнтра, адказаў на пытанні вучняў.

IMG_9999.JPG

IMG_9842.jpg

IMG_0626.JPG

Пераможцамі абласнога этапу сярод удзельнікаў з Мінскай вобласці сталі:

Барыс Буцько (сярэдняя школа № 1 Лагойскага раёна);

Максім Пляханаў (сярэдняя школа № 3 г. Любані імя Г.Л.Сячко);

Дзмітрый Галянкоў (Крупская раённая гімназія).

У горадзе Мінску перамаглі:

Дзмітрый Краўчынскі (сярэдняя школа № 196 г. Мінска);

Ульяна Чуеўская (сярэдняя школа № 93 г. Мінска);

Соф’я Акімава (гімназія № 24 г. Мінска).

IMG_0697.jpg

У рамках правядзення турніру ва ўсіх абласцях адбыліся адкрытыя дыялогі з дэканамі факультэтаў, прадстаўнікамі НЦПІ і яго філіялаў, БРСМ, падчас якіх юнакі і дзяўчаты змаглі атрымаць падрабязную інфармацыю аб магчымасцях атрымання адукацыі юрыдычнага профілю і адказы на свае пытанні.

Удзельнікаў турніру з Брэсцкай вобласці прынялі ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С.Пушкіна.

8.jpg

Пераможцамі абласнога этапу Брэсцкага рэгіёна сталі:

Марат Гардзей (сярэдняя школа № 21 г. Баранавічы);

Крысціна Гарадзецкая (гімназія г. Драгічына);

Анастасія Цывуньчык (сярэдняя школа № 9 г. Баранавічы).

Удзельнікі з Віцебскай вобласці прыехалі ў Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава.

ALEH4404_1.jpg

1р.jpg

Пераможцамі абласнога этапу Віцебскага рэгіёна сталі:

Глеб Свілёнак (Германавіцкая сярэдняя школа Шаркаўшчынскага раёна);

Дар’я Маліноўская (сярэдняя школа № 1 г.п. Шаркаўшчына);

Максім Гусакоў (гімназія № 2 г. Оршы).

Вучні з Гродзенскай вобласці праходзілі тэсціраванне ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.

2.jpg

Пераможцамі абласнога этапа ў Гродзенскім рэгіёне сталі:

Лізавета Лабачэўская (сярэдняя школа № 3 г. Ашмяны);

Соф’я Ткач (гімназія № 1 г. Ліды);

Арына Крывазубава (сярэдняя школа № 8 г. Ліды).

Удзельнікаў з Гомельскай вобласці сустрэлі ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны.

4.jpg

5.jpg

Пераможцамі абласнога этапу ў Гомельскім рэгіёне сталі:

Анастасія Куцарэнка (Лоеўская сярэдняя школа імя А.В.Казлова);

Саша Андык (сярэдняя школа № 26 г. Гомеля);

Аляксандра Самастроенка (Ціхініцкая сярэдняя школа імя А.А.Осіпава).

У Магілёўскай вобласці месцам правядзення чарговага этапу турніру стаў «БІП-Універсітэт права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій».

7.jpg

Без имени-1.jpg

Перамогу ў абласным этапе ў Магілёўскім рэгіёне атрымалі:

Вераніка Яўсеенка (Слаўгарадскі раён);

Іван Радзевіч (г. Клімавічы);

Аляксандра Мініна (г. Круглае).

Усім удзельнікам былі ўручаны сертыфікаты ІІ Рэспубліканскага прававога турніру «Сіла Закона», пераможцы атрымалі дыпломы і падарункі ад арганізатараў.

Віншуем пераможцаў і жадаем поспехаў у рэспубліканскім фінале!

Імёны пераможцаў турніру стануць вядомыя 21 снежня па выніках фіналу, у якім прымуць удзел пераможцы другога тура. За званне лепшых будзе спаборнічаць 21 чалавек ад вобласці і г. Мінска.

15 декабря 2022 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх