• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

РЦПІ Гомельскай вобласці прымае ўдзел у дыялогавых пляцоўках па канстытуцыйным рэфармаванні

РЦПІ Гомельскай вобласці прымае ўдзел у дыялогавых пляцоўках па канстытуцыйным рэфармаванні

Па ўсёй краіне працягваюць сваю працу дыялогавыя пляцоўкі, дзе абмяркоўваюць канстытуцыйную рэформу і перспектывы развіцця краіны. Іх удзельнікамі становяцца дэпутаты, навукоўцы, спецыялісты ў сферы юрыспрудэнцыі і дзяржаўнага кіравання, прадстаўнікі палітычных партый, лідэры грамадскіх арганізацый, іншыя зацікаўленыя.

У такіх мерапрыемствах Гомельскага рэгіёну актыўны ўдзел прыняў Рэгіянальны цэнтр прававой інфармацыі Гомельскай вобласці.

Диалоговые площадки в Гомеле

Яго дырэктар Яўгенія Маісейкіна ў якасці эксперта дыялогавых пляцовак акрэсліла негатыўную тэндэнцыю, у адпаведнасці з якой пры абмеркаванні розных праблемных пытанняў падкрэсліваецца неабходнасць зменаў Асноўнага закона нашай дзяржавы. «Аднак наколькі гэта неабходна і ці звязана з прычынамі, якія спараджаюць праблемы, як правіла, мала хто задумваецца. Трансфармацыя сучаснага грамадства патрабуе адпаведнай адэкватнай карэкціроўкі падыходаў да арганізацыі і функцыяналу ўлады. Удасканаленне ў гэтым кірунку павінна прыярытэтна ажыццяўляцца пры дапамозе карэкціроўкі адпаведных актаў галіновага заканадаўства», – адзначыла дырэктар РЦПІ.

Диалоговые площадки в Гомеле

Спікер таксама падкрэсліла, што Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі арганізаваны шырокія магчымасці для доступу ўсіх зацікаўленых да актуальнага заканадаўству на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале, у прававых сістэмах «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-ONLINE». На Прававым форуме Беларусі арганізавана пляцоўка для грамадскіх абмеркаванняў праектаў прававых актаў, якія распрацоўваюцца, атрымання прававых кансультацый. Больш за 700 публічных цэнтраў прававой інфармацыі займаюцца інфармацыйна-прававым абслугоўваннем грамадзян краіны.

Издания НЦПИ

Удзельнікам мерапрыемстваў прадстаўлены выданні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Выбарчага кодэкса, Кодэкса аб судаўладкаванні і статусе суддзяў, іншыя афіцыйныя друкаваныя выданні Цэнтра. Для аператыўнага арыентавання ў дзеючым заканадаўстве ў ходзе дыскусіі ўсім яе ўдзельнікам прадастаўлены свабодны доступ да ІПС «ЭТАЛОН-ONLINE».

Диалоговые площадки в Гомеле

(фота – БЕЛТА, НЦПІ)

26 октября 2020 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх