• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Рэспубліканскія акцыі, урачыстыя лінейкі і першыя ўрокі. Як прайшоў Дзень ведаў з удзелам філіялаў НЦПІ

Рэгіянальныя цэнтры прававой інфармацыі прынялі ўдзел у шэрагу мерапрыемстваў, прысвечаных пачатку навучальнага года.

РЦПІ Брэсцкай вобласці сумесна з Упраўленнем ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама правёў традыцыйную акцыю да Дня ведаў. Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі праверылі выкананне правілаў перавозкі дзяцей у аўтамабілях, надаўшы асаблівую ўвагу выкананню школьнікамі правілаў пераходу праезджай часткі. Усе рабяты – удзельнікі акцыі атрымалі падарункі ад Дзіцячага прававога сайта і Дзяржаўтаінспекцыі вобласці.

Акция ко Дню знаний

Акрамя таго, спецыяліст РЦПІ Марына Дубініч наведала ўрачыстую лінейку ДУА «Сярэдняя школа № 5 г. Брэста», у якой адкрыўся новы клас прававой накіраванасці пры Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці. Падчас сустрэчы са старшакласнікамі яна распавяла аб незаменным памочніку ў будучай вучобе – Дзіцячым прававым сайце, а таксама іншых карысных інтэрнэт-рэсурсах НЦПІ.

РЦПИ Брестской области в ГУО «Средняя школа № 5 г. Бреста»

Гомельскі філіял НЦПІ сумесна з Гомельскай гарадской арганізацыяй ГА БРСМ у рамках рэспубліканскай акцыі «У школу з «Добрым Сэрцам!» прынялі ўдзел ва ўручэнні будучым першакласнікам партфеляў і памятных падарункаў з сімволікай Дзіцячага прававога сайта.

Вручение подарков в рамках республиканской акции «В школу с «Добрым Сердцем!»

Спецыялісты РЦПІ Савенка Аляксандр і Чарнейка Кацярына пажадалі школьнікам, каб новы навучальны год быў цікавым і плённым, прынёс шмат радасных падзей і новых дасягненняў.

Мероприятие в рамках республиканской акции «В школу с «Добрым Сердцем!»

РЦПІ Мінскай вобласці пабываў на лінейцы ў Мінскім дзяржаўным абласным ліцэі, у якім вучацца таленавітыя рабяты з усяго рэгіёну. Дырэктар філіяла Цэнтра Руслан Трухан выступіў з прывітальнымсловам перад ліцэістамі, бацькамі і педагогамі, павіншаваў з пачаткам новага навучальнага года, пажадаў поспехаў у вучэбнай і творчай дзейнасці: «Будзьце сапраўднымі патрыётамі сваёй краіны! Набывайце веды і дасягайце новых вяршыняў!».

Руслан Трухан на линейке в Минском государственном областном лицее

Удзельнікам мерапрыемства Руслан Трухан уручыў друкаваную прадукцыю і падарункі: ліцэістам – Правілы дарожнага руху, дырэктару ліцэя Віктару Хацееву для бібліятэкі ўстановы – абноўленую Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь на трох мовах, для арганізацыі выхаваўчай працы – настольную гульню #Я ВЕДАЮ ЗАКОНЫ.

Торжественная линейка

Мерапрыемствы прайшлі і ў іншых рэгіёнах краіны.

2 сентября 2022 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх