• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Развіццё навуковай галіны Беларусі стала тэмай дня інфармавання ў НЦПІ

Прыярытэты і асноўныя дасягненні беларускай навукі абмеркавалі на Адзіным дні інфармавання, які прайшоў 13 лютага ў НЦПІ.

Единый день информирования прошел 13 февраля в НЦПИ

Перад работнікамі НЦПІ ў якасці запрошанага спікера выступіла начальнік упраўлення навукова-арганізацыйнай і прававой работы апарата НАН Беларусі Юлія Качурка. Яна расказала аб фундаментальных даследаваннях і дзейнасці НАН Беларусі, ролі навукі і вучоных у жыцці грамадства.

«Сёння адбываюцца глабальныя змены ў інфармацыйнай і тэхнічнай сферах, імкліва абнаўляюцца веды і тэхналогіі, – адзначыла Юлія Васільеўна. – Практыка пацвердзіла здольнасць беларускай навукі вырашаць прарыўныя задачы. Наша краіна прыкметна прасунулася ў нанатэхналогіях, атамнай і аднаўляльнай энергетыцы, аэракасмічнай галіне, штучным інтэлекце, цыфравізацыі і рабатызацыі, біятэхналогіях і фармацэўтыцы, машына- і прыборабудаванні, дакладным земляробстве, стварэнні новых лекаў і методык у ахове здароўя і многіх іншых галінах».

Работники Центра.jpg

Работнікі НЦПІ таксама азнаёміліся з перспектывамі рэалізацыі кадравага навуковага патэнцыялу, а таксама распрацоўкамі вядучых вучоных у галіне аграпрамысловых, IT- і касмічных тэхналогій, машынабудавання, электронікі, ваенна-тэхнічнай сферы.

Даведачна

Перспектывы развіцця навукі адлюстраваны ў прынятай II з'ездам вучоных Рэспублікі Беларусь стратэгіі «Навука і тэхналогіі: 2018–2040», якая вызначае прыярытэты доўгатэрміновага развіцця навукі і тэхналогій, комплекс інструментаў і механізмаў удасканалення навукова-тэхнічнай сферы.

Асаблівую цікавасць у аўдыторыі выклікала тэма асваення космасу. «Сёння наша краіна можа вырабляць спадарожнікі дыстанцыйнага зандавання Зямлі на ўзроўні лепшых сусветных узораў. Дзякуючы гэтаму Беларусь увайшла ў лік касмічных дзяржаў. Цяпер прадаўжаецца работа па падрыхтоўцы беларускага касманаўта для палёту на Міжнародную касмічную станцыю. Чакаецца, што палёт адбудзецца восенню 2023 года», – анансавала Юлія Качурка.

Начальник управления научно-организационной и правовой работы аппарата НАН Беларуси Юлия Кочурко

Спікер таксама падрабязна расказала аб буйных інавацыйных праектах НАН Беларусі, сярод якіх НПЦ «ХімФармСінтэз», Рэспубліканскі палігон для выпрабаванняў і сертыфікацыі мабільных машын, Навукова-вытворчы цэнтр біятэхналогій, першы беларускі беспілотны авіяцыйны комплекс відэаманіторынгу мясцовасці і аб'ектаў «Бусел» і іншыя.

Напрыканцы мерапрыемства намеснік дырэктара НЦПІ Вячаслаў Бякета падзякаваў Юліі Качурцы за цікавае і змястоўнае выступленне і выказаў надзею на працяг супрацоўніцтва з «цэнтрам навуковай думкі Беларусі» ў рамках арганізацыі інфармацыйных мерапрыемстваў.

Па традыцыі да сустрэчы ў анлайн-фармаце далучыліся і работнікі рэгіянальных філіялаў Цэнтра.

 

14 февраля 2023 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх