• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Работнікі Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі прынялі ўдзел у мерапрыемствах да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Работнікі Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі прынялі ўдзел у мерапрыемствах да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

У краіне актыўна адзначаецца адно з самых важных дзяржаўных святаў – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Да ўдзелу ў святочных мерапрыемствах, што праходзяць у сталіцы і ў абласных цэнтрах, далучыліся работнікі Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь і яго рэгіянальных прадстаўніцтваў.

2 ліпеня супрацоўнікі НЦПІ і РЦПІ г. Мінска ўсклалі кветкі да мемарыяла «Памяць» – брацкай магілы на праспекце Дзяржынскага ў г. Мінску.

Мемарыяльны комплекс размешчаны на месцы брацкай магілы, дзе пахаваныя 35 савецкіх воінаў, загінулых пры абароне Мінска ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Побач з абеліскам і алеяй з зорак устаноўлена скульптурная кампазіцыя – вобраз пажылой жанчыны, якая сядзіць ля помніка, сціснуўшы ў руках салдацкую пілотку, як сімвал маці, што не дачакаліся сваіх сыноў з вайны і тужаць па іх.

У абласных цэнтрах таксама аддалі даніну павагі загінулым пры абароне і вызваленні Беларусі воінам.

Так, 30 чэрвеня прадстаўнікі калектыву РЦПІ Магілёўскай вобласці ўсклалі кветкі да мемарыяльнага комплексу «Буйніцкае поле».

Работнікі РЦПІ Брэсцкай вобласці 22 чэрвеня ў 2 гадзіны 30 хвілін прынялі ўдзел у мерапрыемстве «Брэст памятае» у Мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой». У рамках гэтага мерапрыемства былі ўскладзеныя кветкі да Вечнага агню і пліт мемарыяла, а таксама спушчаны на ваду Заходняга Буга вянок у памяць аб загінулых у Вялікай Айчыннай вайне.

У г. Гродна ў парку імя Жылібера супрацоўнікі РЦПІ Гродзенскай вобласці ўсклалі кветкі да Вечнага агню і помніка загінулым воінам.

Работнікі РЦПІ Гомельскай вобласці ўсклалі кветкі ля мемарыяла «Вечны агонь» на плошчы Працы ў г. Гомелі.

РЦПІ Віцебскай вобласці прыняў удзел у рэспубліканскім праекце «Беларусь – крыніца натхнення» і прававой віктарыне на радыё «Скіф», прымеркаванай да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

В г. Гродно в парке имени Жилибера

Цветы у мемориала «Вечный огонь» на площади Труда в г. Гомеле

6 июля 2020 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх