16 мая пры падтрымцы рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі Мінскай вобласці адбыліся прававая віктарына і дыялогавая пляцоўка, прысвечаныя Дню Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага флага і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Арганізатарам мерапрыемстваў выступіла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Мінскай вобласці.
Асноўнай тэмай дыялогавай пляцоўкі стала канстытуцыйная рэформа ў нашай краіне. Спікерам мерапрыемства выступіў дырэктар РЦПІ Мінскай вобласці Руслан Трухан, які адзначыў значную ролю Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі па абагульненні прапаноў ад працоўных калектываў, дзяржаўных органаў і грамадзян пры падрыхтоўцы праекта змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю нашай краіны.
Таксама ён расказаў аб магчымасцях Нацыянальнага прававога Інтэрнэт-партала, Прававога форуму, Дзіцячага прававога сайта па забеспячэнні канстытуцыйнага права грамадзян на атрыманне актуальнай і дакладнай прававой інфармацыі.
Паколькі ў зале прысутнічалі работнікі органаў статыстыкі, якія штодня сутыкаюцца ў прафесійнай дзейнасці з прававымі сістэмамі, Руслан Іванавіч правёў навучанне па рабоце з ІПС «ЭТАЛОН-ONLINE», пазначыўшы яе карысныя і зручныя опцыі і функцыі.
Завяршылася сустрэча прававой віктарынай на веданне дзяржаўнай сімволікі нашай краіны: герба, флага і гімна.