18 студзеня НЦПІ правёў лікбез для ўдзельнікаў тэматычнай змены «Раўненне на лепшых» у адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Лідар». Старшакласнікі, сярод якіх напвучэнцы класаў, факультатыўных заняткаў і клубаў ваенна-патрыятычнай накіраванасці, якія дасягнулі высокіх вынікаў у вучэбнай і грамадскай дзейнасці, прынялі ўдзел у займальным інтэрактыве ад рэдактара Дзіцячага прававога сайта Марыны Галаенкі.
Маладыя людзі адправіліся ў падарожжа па старонках mir.pravo.by: зазірнулі ў «Прававую бібліятэку», навучыліся карыстацца «Прававой інфармацыяй», банкам даных «Свет Права». Таксама пагаварылі аб адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці, адрозненні правапарушэнняў ад злачынстваў.
І, вядома, не ўпусцілі магчымасці задаць цікавыя для падлеткаў пытанні (Ці можна гуляць у начны час? З якога ўзросту ісці на працу? Калі можна ўступіць у шлюб? Як рабіць буйныя пакупкі, атрымаць спадчыну, змяніць прозвішча?) і атрымаць адказы на іх.
«Атрымліваць новыя веды заўсёды карысна. Сёння высветлілася, што мы можам задаць любое пытанне аб сваіх правах на Дзіцячым прававым сайце, і яно не застанецца без адказу. Крута, калі аб складаных рэчах, такіх як прымяненне законаў, правы і адказнасць, рассказваюць простымі словамі. Такія інтэрактыўныя заняткі развіваюць», – падзяліліся ўражаннямі школьнікі.
Яшчэ рабят зацікавіла прапанова стаць валанцёрамі Дзіцячага прававога сайта – у якасці акцёраў і рэжысёраў відэаролікаў для дзяцей.
Падводзячы вынік, Марына Галаенка запрасіла падлеткаў да ўдзелу ў мерапрыемствах па прававой асвеце непаўналетніх, якія праводзяцца з удзелам НЦПІ: конкурсах, віктарынах, рэспубліканскім прававым турніры «Сіла Закона»:
«Вывучайце правы, павышайце сваю прававую культуру. Быдзьце дастойнымі грамадзянамі нашай краіны. А ў самаадукацыі і атрыманні інфармацыі вам будзе памочнікам Дзіцячы прававы сайт. Варта толькі зрабіць клік … ну, і падзяліцца з сябрамі, вядома!».
Даведачна
ДУА «Мінскі гарадскі адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Лідар» і НЦПІ звязвае шматгадовае супрацоўніцтва. Работнікі НЦПІ праводзяць мерапрыемствы для ўдзельнікаў тэматычных змен, накіраваныя на фарміраванне прававой культуры непаўналетніх, удзельнічаюць у фестывалі школьнікаў і студэнтаў «Медыяцыя будучыні» і курсах павышэння кваліфікацыі педагогаў, якія праходзяць у сценах цэнтра.