• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Пытанні прызначэння і выкарыстання сямейнага капіталу разгледжаны на семінары, праведзеным у НЦПІ

Пытанні прызначэння і выкарыстання сямейнага капіталу разгледжаны на семінары, праведзеным у НЦПІ

12 жніўня НЦПІ праведзены семінар «Юрыдычныя аспекты прызначэння і выкарыстання сямейнага капіталу ў Рэспубліцы Беларусь», што з'яўляецца важным напрамкам рэалізацыі сацыяльнай палітыкі дзяржавы.

У якасці спікераў у семінары прынялі ўдзел начальнік аддзела рэгулявання жыллёвай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Іна Пінкоўская, кансультант упраўлення народанасельніцтва, гендэрнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Святлана Коваль, галоўны спецыяліст упраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы Міністэрства адукацыі Алена Сімакова.

Сферу аховы здароўя прадставілі намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі – начальнік аддзела медыцынскай дапамогі маці і дзецям Міністэрства аховы здароўя Дзмітрый Лазар і галоўны ўрач дзяржаўнай установы «Рэспубліканская клінічная стаматалагічная паліклініка», кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт Андрэй Мацвееў.

Спікеры расказалі аб праграме сямейнага капіталу, прававым рэгуляванні механізму доўгатэрміновай дзяржаўнай падтрымкі шматдзетных сем'яў. Падрабязна разгледжаны пытанні парадку, умоў, тэрмінаў і мэтаў выкарыстання сямейнага капіталу, у тым ліку датэрміновага, на паляпшэнне жыллёвых умоў, атрыманне адукацыі, аплату медыцынскіх паслуг, атрыманне паслуг у сферы сацыяльнага абслугоўвання, фарміраванне назапашвальнай пенсіі маці і інш.

У завяршэнне мерапрыемства былі агучаныя адказы на пытанні грамадзян, якія паступілі ў НЦПІ.

Трансляцыя семінара адбудзецца 14 жніўня на YouTube-канале НЦПІ.

13 августа 2020 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх