У кастрычніку РЦПІ Віцебскай вобласці ў рамках работы па прававой асвеце правёў шэраг навучальных мерапрыемстваў для студэнтаў, навучэнцаў і выкладчыкаў устаноў сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі рэгіёну.
Навучальныя семінары па рабоце з дзяржаўнымі інфармацыйна-прававымі рэсурсамі прайшлі ў трох установах вышэйшай адукацыі рэгіёну: Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава, Віцебскі філіял міжнароднага ўніверсітэта «МІПСА», Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, а таксама ў пяці ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
Работнікі Віцебскага філіяла Цэнтра расказалі аб дзейнасці НЦПІ, дзяржаўнай сістэме прававой інфармацыі, дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсах: Нацыянальным прававым Партале, Прававым форуме Беларусі, сістэме «ЭТАЛОН-ONLINE».
Асаблівую цікавасць слухачы праявілі да магчымасці атрымання структураванай прававой інфармацыі ў тэматычных падборках дакументаў у гэтай сістэме. У прыватнасці, да банка даных «Адукацыя», які змяшчае матэрыялы па прававым рэгуляванні дзяржаўнай падтрымкі адоранай моладзі, гарантый маладым спецыялістам, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі, стандартызацыі ў адукацыйнай сферы і іншых.
Зацікаўленасць у студэнтаў юрыдычных спецыяльнасцей выклікала магчымасць доступу да электроннай бібліятэкі навуковых работ у галіне права ў складзе «ЭТАЛОН-ONLINE».
Гэты рэсурс змяшчае больш за 800 матэрыялаў. Яны сістэматызаваны па 20 галінах права: адміністрацыйнае, банкаўскае, грамадзянскае, жыллёвае, крымінальнае і г.д. Тэматычныя падборкі дакументаў «У дапамогу бухгалтару і эканамісту» і «Індывідуальны прадпрымальнік» прыцягнулі ўвагу студэнтаў эканамічных спецыяльнасцей.
Навучальныя мерапрыемствы прайшлі ў фармаце дыялогу. Удзельнікі даведаліся аб афіцыйным апублікаванні нарматыўных прававых актаў на Нацыянальным прававым Партале, аб наяўнасці аналітычных матэрыялаў на гэтым рэсурсе, а таксама неабходных прафесійных кампетэнцыях спецыялістаў для працы ў галіне прававой інфарматызацыі.
Студэнты і навучэнцы выказалі асаблівую падзяку НЦПІ за выдатную магчымасць набыцця доступу да актуальнай, дакладнай прававой інфармацыі ў рамках акцыі «ЭТАЛОН.Студэнт.by».