• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Праведзены семінар па пытаннях ажыццяўлення рамеснай дзейнасці

Праведзены семінар па пытаннях ажыццяўлення рамеснай дзейнасці

11 снежня на YouTube-канале НЦПІ адбыўся адкрыты анлайн-семінар «Ажыццяўленне рамеснай дзейнасці: навацыі заканадаўства».

Спікерамі семінара выступілі прадстаўнікі Міністэрства эканомікі, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, Міністэрства па падатках і зборах.

Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення рэгіянальнага развіцця і маёмасных адносін – начальнік упраўлення маёмасных адносін Міністэрства эканомікі Ірына Бабачонак і кансультант упраўлення ўдасканальвання дзелавога асяроддзя Дэпартамента па прадпрымальніцтве дадзенага Міністэрства Таццяна Пагодзіна расказалі аб развіцці рамеснай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама аб асноўных палажэннях праекта Указа Прэзідэнта, якім прадугледжана ўдасканальванне прававога рэгулявання рамеснай дзейнасці. Эксперты падрабязна асвяцілі пытанні па рэалізацыі рамесных тавараў, якія датычацца кампетэнцыі другіх дзяржаўных органаў.

Аб падаткаабкладанні рамеснікаў і спыненні ажыццяўлення рамеснай дзейнасці расказала Таццяна Путрык, намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб – начальнік аддзела падаткаабкладання індывідуальных прадпрымальнікаў Міністэрства па падатках і зборах.

З чаго трэба пачаць беспрацоўнаму грамадзяніну, калі ён хоча аформіць рамесніцтва, ці ўлічваецца перыяд ажыццяўлення рамеснай дзейнасці ў стаж работы для прызначэння працоўнай пенсіі, ці існуюць нейкія асаблівасці і абмежаванні, пра якія варта задумацца, калі рамесная дзейнасць з'яўляецца не асноўнай, а дадатковым спосабам занятасці і крыніцай даходу, – на гэтыя і другія пытанні адказала Кацярына Ліхачова, начальнік упраўлення метадалогіі збору выплат і прафесійнага пенсійнага страхавання Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Аб дзейнасці рамеснікаў адносна заканадаўства аб абароне праў спажыўцоў і рэкламе расказала Іна Гаўрыльчык, начальнік упраўлення абароны праў спажыўцоў і кантролю за рэкламай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Таксама падчас трансляцыі семінара разгледжаны пытанні грамадзян, якія паступілі на электронную пошту НЦПІ.

Відэа іншых семінараў з удзелам прадстаўнікоў дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, якія асвятляюць навацыі заканадаўства і прымяненне прававых норм, можна паглядзець тут.

11 декабря 2020 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх