• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Праведзены семінар па пытаннях абароны права ўласнасці пры аспрэчванні здзелак

Праведзены семінар па пытаннях абароны права ўласнасці пры аспрэчванні здзелак

27 лістапада на YouTube-канале НЦПІ адбыўся адкрыты анлайн-семінар «Абарона права ўласнасці пры аспрэчванні здзелак».

Спікерам семінара выступіў суддзя судовай калегіі па эканамічных справах Вярхоўнага Суда Віктар Курыла. Ён расказаў аб агульных пытаннях абароны права ўласнасці, аспрэчванні здзелак як адным са спосабаў абароны права ўласнасці. Былі разгледжаны асаблівасці звароту ўласнікаў з іскамі аб прызнанні небясспрэчных здзелак несапраўднымі або аб устанаўленні факта мізэрнасці здзелак, а таксама асаблівасці аспрэчвання здзелак удзельнікамі агульнай уласнасці.

Падчас трансляцыі семінара разгледжаны пытанні грамадзян, якія паступілі на электронную пошту НЦПІ.

Відэа іншых семінараў з удзелам прадстаўнікоў дзяржорганаў і іншых арганізацый, якія асвятляюць навацыі заканадаўства і прымяненне прававых норм, можна паглядзець тут.

30 ноября 2020 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх