• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Юбілей ПЦПІ адзначылі ў Беларусі

Юбілей ПЦПІ адзначылі ў Беларусі

26 лістапада 2020 г. НЦПІ праведзены анлайн-семінар па пытаннях дзейнасці публічных цэнтраў прававой інфармацыі (да 20-годдзя стварэння першага цэнтра ў Рэспубліцы Беларусь).

З адкрыццём мерапрыемства ўсіх удзельнікаў павіншаваў дырэктар НЦПІ Андрэй Матэльскі, які падкрэсліў дынамічнасць ПЦПІ, іх здольнасць адаптавацца пад запыты і патрэбы грамадства, што дазваляе ім выступаць эфектыўнымі пляцоўкамі для ўзаемадзеяння паміж грамадзянамі і органамі дзяржаўнай улады па шырокім спектры прававых пытанняў.

Андрей Мательский

Падчас работы анлайн-форуму прадстаўнікамі дзяржаўных органаў, натарыята, адвакатуры, бібліятэк Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі былі асветлены актуальныя пытанні развіцця публічных цэнтраў прававой інфармацыі, абагульнены перадавы вопыт арганізацыі доступу грамадзян да прававой інфармацыі і фарміравання іх прававой культуры, разгледжаны пытанні арганізацыі сацыяльнага партнёрства цэнтраў па аказанні бязвыплатнай юрыдычнай дапамогі грамадзянам. У форме дыскусіі ўдзельнікі абмеркавалі пытанні далейшага развіцця ПЦПІ і пашырэння іх магчымасцяў.

У сувязі з юбілейнай падзеяй пасля правядзення семінара 20 лепшым работнікам беларускіх публічных цэнтраў прававой інфармацыі будуць ўручаны падзякі Міністра культуры Рэспублікі Беларусь і сувенірная прадукцыя ад НЦПІ.

27 ноября 2020 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх