• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Прававая асвета моладзі – адзін з вектараў супрацоўніцтва. НЦПІ і БРСМ падпісалі План сумесных мерапрыемстваў на 2024 год

12 студзеня НЦПІ і Цэнтральны камітэт ГА «БРСМ» у рамках рэалізацыі пагаднення аб супрацоўніцтве падпісалі План сумесных мерапрыемстваў на 2024 год.

НЦПИ и БРСМ подписали План совместных мероприятий

Урачыстая цырымонія адбылася ў НЦПІ. Подпісы пад дакументам паставілі дырэктар НЦПІ Андрэй Матэльскі і першы сакратар ЦК ГА «БРСМ» Аляксандр Лук'янаў. У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік дырэктара НЦПІ Вячаслаў Бякета, першы сакратар Маскоўскага раённага камітэта ГА «БРСМ» Павел Лапацінскі, галоўны спецыяліст прававога сектара ўпраўлення інфармацыйна–аналітычнай і арганізацыйна–кадравай работы ЦК ГА «БРСМ» Яна Кшывіцкая, члены маладзёжнай пярвічкi.

НЦПИ и БРСМ подписали План совместных мероприятий

Падводзячы вынікі 2023 года і намячаючы перспектывы на будучыню, дырэктар НЦПІ адзначыў:

«Сённяшняя наша сустрэча набывае ўжо традыцыйны характар. Ад імя НЦПІ і ад сябе асабіста я хачу падзякаваць Аляксандру Сяргеевічу і Беларускаму рэспубліканскаму саюзу моладзі за актыўную і плённую работу, якую мы праводзілі сумесна ў мінулым годзе. Мы сапраўды рэалізавалі ўсе напрамкі, – усё, што планавалі, было выканана».

Андрэй Францавіч падкрэсліў значэнне дзейнасці маладзёжнага руху ў нашай краіне, дзякуючы якому новае пакаленне ўключаецца ў грамадска-палітычныя падзеі і падзеі ў прававой сферы, якія адбываюцца ў рэспубліцы. Паводле яго слоў, сумеснае эфектыўнае ўзаемадзеянне НЦПІ і БРСМ садзейнічае павышэнню прававой культуры і патрыятычнаму выхаванню моладзі. Адным з маштабных сумесна рэалізаваных праектаў мінулага года стаў Рэспубліканскі прававы турнір «Сіла Закона», які сабраў больш за 30 тысяч старшакласнікаў з усёй рэспублікі. Яго галоўнай тэмай стала народаўладдзе:

«Мы з вамі ўбачылі жаданне нашых маладых грамадзян атрымліваць прававыя веды, жаданне развівацца, прыносіць карысць дзяржаве і грамадству. Кіраўнік дзяржавы неаднаразова гаварыў, што моладзь – наша будучыня. І сапраўды, гледзячы на ​​гэтых рабят, мы разумеем, што ў нас добрая будучыня».

НЦПИ и БРСМ подписали План совместных мероприятий

Першы сакратар ЦК ГА «БРСМ» Аляксандр Лук'янаў выказаў удзячнасць кіраўніцтву НЦПІ за садзейнічанне ў рэалізацыі маладзёжных ініцыятыў. Ён адзначыў асаблівы ўклад Цэнтра ў фарміраванне прававой культуры нашых грамадзян і, перш за ўсё, прававой самасвядомасці маладых людзей.

Падрабязна аб рабоце маладзёжнага актыву Цэнтра расказала першы сакратар пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ» НЦПІ Ганна Палтаржыцкая.

«Наша першасная арганізацыя была створана 26 ліпеня 2022 года. На сённяшні дзень яе членамі з'яўляюцца 42 чалавекі. У яе ўваходзяць найбольш актыўныя прадстаўнікі – тыя, хто імкнецца зрабіць сваё жыццё цікавейшым, быць заўсёды ў цэнтры падзей, пабудаваць моцную і квітнеючую Беларусь», – адзначыла Ганна Віктараўна.

Сіламі БРСМ штогод праводзіцца вялізная колькасць разнапланавых мерапрыемстваў, у якіх моладзь НЦПІ прымае непасрэдны ўдзел. Сярод іх трэба адзначыць такія праекты, як «Роднае – народнае», «Адкрыты дыялог», Рэспубліканскі прававы турнір «Сіла Закона», а таксама розныя валанцёрскія рухі, творчыя, спартыўныя і інтэлектуальныя конкурсы. Члены пяршоўкі НЦПІ прымаюць удзел у дабрачынных акцыях «У школу з Добрым сэрцам!», «Цуды на Каляды», «Ёлка жаданняў», аказваючы падтрымку дзецям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

У 2023 годзе самыя актыўныя і творчыя члены пяршоўкі Цэнтра прынялі ўдзел у першым Мінскім гарадскім спартыўным фестывалі для працуючай моладзі «Новае пакаленне». У памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа моладзь Цэнтра прыняла ўдзел у мітынгу-рэквіеме ў Дзяржаўным мемарыяльным комплексе «Хатынь», велапрабегу «Моладзь у адзінстве – сіла Беларусі».

Цягам года Цэнтрам і БРСМ праводзіліся кансультацыі для моладзі з прыцягненнем прадстаўнікоў дзяржаўных органаў праводзіцца сумесная работа па арганізацыі прыцягнення моладзі для ўдзелу ў публічных абмеркаваннях праектаў нарматыўных прававых актаў, у дыялогавых пляцоўках.

У рамках сустрэчы адбылася яшчэ адна важная падзея – ва ўрачыстай абстаноўцы Падзяка дырэктара НЦПІ ўручана Паўлу Лапацінскаму і Яне Кшывіцкай.

НЦПИ и БРСМ подписали План совместных мероприятий

НЦПИ и БРСМ подписали План совместных мероприятий

«У НЦПІ вельмі яскравая ініцыятыўная моладзь, якая з радасцю прымае ўдзел ва ўсіх нашых мерапрыемствах, – адзначыў першы сакратар Маскоўскага РК ГА «БРСМ» Павел Лапацінскі. – За кароткі перыяд часу вам сапраўды ўдалося многае зрабіць. Сярод 130 пярвічных арганізацый раёна ў 2022 годзе ваша арганізацыя стала пераможцам у конкурсе на лепшую пяршоўку БРСМ. Гэта выдатны вынік, хачу пажадаць не спыняцца на дасягнутым».

НЦПИ и БРСМ подписали План совместных мероприятий

Даведачна

План сумесных мерапрыемстваў накіраваны на працяг супрацоўніцтва па прававой асвеце падрастаючага пакалення і папулярызацыю дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў у маладзёжным асяроддзі.

Абодва бакі маюць намер развіваць супрацоўніцтва ў галіне павышэння ўзроўню прававой адукацыі, інфармаванасці моладзі аб нормах заканадаўства Беларусі, асноўных змяненнях нарматыўных прававых актаў.

У 2024 годзе партнёры плануюць, у тым ліку:

  • правядзенне сумесных мерапрыемстваў (акцый і конкурсаў, прававых гульняў і віктарын, круглых сталоў, форумаў);
  • прыцягненне моладзі да працэсаў правядзення публічнага абмеркавання праектаў нарматыўных прававых актаў, прававога маніторынгу на сайце «Прававы форум Беларусі»;
  • удзел у патрыятычных акцыях, прымеркаваных да дзяржаўных свят і значных гістарычных дат.

Падводзячы вынікі сустрэчы, кіраўнік НЦПІ падзякаваў Саюзу моладзі за праведзеную ў 2023 годзе работу і выказаў надзею на далейшае прадуктыўнае ўзаемадзеянне.

12 января 2024 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх