• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Права, як мастацтва, дапамагае раскрыцца асобе

Права, як мастацтва, дапамагае раскрыцца асобе

25 студзеня НЦПІ праведзены занятак у Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжы, размешчанай у г. Мінску.

Ён накіраваны на павышэнне прававой пісьменнасці і культуры вучняў 8 класаў установы адукацыі.

Мастацтва харэаграфіі (танца) ‒ выдатны сродак выхавання і развіцця чалавека. Яно, як і права, узбагачае дзіця і дапамагае раскрыцца яго асобе. Да таго ж права – гэта таксама мастацтва. Яшчэ старажытнарымскія прававеды лічылі, што «права – гэта мастацтва дабра і справядлівасці». Бо, як вядома, нормы права заснаваныя ў тым ліку і на нормах маралі і з'яўляюцца гарантам захавання іх у грамадстве.

Падчас заняткаў юныя таленты даведаліся, дзе асвоіць мастацтва права. Памочнікам ім у гэтым стане Дзіцячы прававы сайт. У любы час, незалежна ад абставін тут можна зайсці ў «Прававую бібліятэку», пачытаць «Карысную інфармацыю», вывучыць юрыдычную азбуку ў буквары прававых тэрмінаў і паняццяў, папоўніць свой запас ведаў у банку даных «Свет права», нават уступіць у дыялог з юрыстамі ў рубрыцы «Задай пытанне», вырашыць праблемныя сітуацыі з медыятарам і членамі Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці. Таксама пагуляць і прыняць удзел у конкурсах, віктарынах, турнірах і смартмобах.

«Асабліва мне спадабаўся раздзел сайта «Правы па гадах», – заўважыў адзін з хлопцаў. – Тут я знайшоў цікавую для сябе інфармацыю аб працы, пакупках, спадчыне, сямейным заканадаўстве».

Многім з гімназістаў ужо споўнілася 14 гадоў. Менавіта з гэтага ўзросту пералік правоў юных грамадзян пашыраецца. Пра гэта важна і трэба ведаць. Таксама варта памятаць і аб адказнасці за свае дзеянні. Дзіцячы прававы сайт заўсёды ў дапамогу!

Ведай правы, вучыся, гуляй – усё гэта на mir.pravo.by.

26 января 2023 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх