• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Працягваем супрацоўніцтва: у чэрвені ўручаны сертыфікаты доступу да ЭТАЛОН-ONLINE новым адвакатам і натарыусам

Працягваем супрацоўніцтва: у чэрвені ўручаны сертыфікаты доступу да ЭТАЛОН-ONLINE новым адвакатам і натарыусам

Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (НЦПІ) рэалізуе шэраг сумесных праектаў па забеспячэнні доступу грамадзян да прававой інфармацыі. Забеспячэнне прафесійнай юрыдычнай супольнасці афіцыйнай, аператыўнай, актуальнай прававой інфармацыяй з’яўляецца адным з кірункаў іх рэалізацыі. На працягу некалькіх гадоў такія праекты паспяхова рэалізуюцца разам з Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў і Беларускай натарыяльнай палатай.

Традыцыйна кіраўніцтва НЦПІ прымае ўдзел у мерапрыемствах з нагоды ўступлення новых чальцоў у вышэйназваныя арганізацыі. Час унёс свае карэктывы. Некаторыя мерапрыемствы пераведзены ў фармат анлайн, але традыцыя ўручэння сертыфікатаў на права доступу да сістэмы «ЭТАЛОН-ONLINE» захавана.

У чэрвені спецыяльныя дазволы (ліцэнзіі) на права ажыццяўлення адвакацкай дзейнасцю атрымалі Аляксандр Яфрэменка, Аляксандра Жданюк, Вольга Капітан і Юлія Мядзведзева.

Чальцамі Беларускай натарыяльнай палаты сталі натарыусы Вольга Лобач, Вольга Ерман, Вікторыя Раманчук і Аляксандр Гейна. Яны будуць ажыццяўляць дзейнасць у Мінскай гарадской натарыяльнай акрузе.

Маладыя адвакаты і натарыусы па традыцыі атрымалі сертыфікаты на права доступу на працягу года да дзяржаўнага інфармацыйна-прававога рэсурсу «ЭТАЛОН-ONLINE». Карыстанне ў рабоце сістэмай «ЭТАЛОН-ONLINE» дапамагае хутка атрымаць доступ да ўсяго масіву заканадаўства, дакументаў судовай практыкі, а таксама матэрыялаў правапрымяняльнага характару. Аператыўнае абнаўленне інфармацыі дазваляе трымаць руку на пульсе ў пераменлівых умовах.

НЦПІ далучаецца да ўсіх пажаданняў, прывітанняў і наказаў маладым спецыялістам. Перакананыя, што доступ да «ЭТАЛОН-ONLINE» стане добрай падтрымкай на шляху да прафесійнага росту, дапаможа павысіць якасць аказання юрыдычнай дапамогі.

7 июля 2020 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх