• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Працягваем дзяліцца вопытам. НЦПІ прыняў удзел у канферэнцыі «Права і інфармацыя: пытанні тэорыі і практыкі»

11 лістапада ў г. Санкт-Пецярбургу ў вочным і дыстанцыйным фарматах прайшла XII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя па пытаннях прававога рэгулявання ў электронным асяроддзі «Права і інфармацыя: пытанні тэорыі і практыкі», арганізаваная Прэзідэнцкай бібліятэкай імя Б.М.Ельцына.

онлайн-конференция "Право и информация"

У рабоце канферэнцыі дыстанцыйны ўдзел прынялі супрацоўнікі НЦПІ.

У рамках навуковага мерапрыемства была асветлена тэматыка забеспячэння доступу да прававой інфармацыі, абароны інфармацыі, тэорыі інфармацыйнага права, практыкі яго рэалізацыі і прымянення, удасканалення інфармацыйнага заканадаўства, а таксама разгледжаны іншыя актуальныя пытанні сучаснай юрыспрудэнцыі.

В.М.Бекета участие в конференции

Намеснік дырэктара НЦПІ Вячаслаў Бякета выступіў з дакладам на тэму «Актуальныя пытанні развіцця сістэмы доступу грамадзян Рэспублікі Беларусь да прававой інфармацыі». У выступленні былі разгледжаны асаблівасці забеспячэння даступнасці прававой інфармацыі ў рамках функцыянавання дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Асаблівая ўвага была ўдзелена ролі НЦПІ ў забеспячэнні свабоднага доступу грамадзян да афіцыйнай, поўнай і дакладнай прававой інфармацыі.

Акрамя таго, на канферэнцыі быў прадстаўлены даклад старшага навуковага супрацоўніка, кандыдата юрыдычных навук, дацэнта Алены Перапяліцы на тэму «Дзяржава і грамадства як мультыстэйкхолдэры інтэрнэт-адносін». У ім адзначана, што ў сучасным свеце ўзнікаюць новыя мадэлі паводзін асобы, грамадства і дзяржавы, прывязаныя да перадавых тэхналогій. Лічбавізацыя стварае асаблівую рэальнасць і ўмовы для эфектыўнага дыялогу паміж дзяржавай і грамадствам.

"Право и информация"

Абазначаныя ў дакладах і разгледжаныя ў наступнай навуковай дыскусіі пытанні прадставілі значную цікавасць як для тэарэтыкаў, так і для спецыялістаў-практыкаў.

14 ноября 2022 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх