• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Прадстаўнікі НЦПІ прынялі ўдзел у міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Акадэмік С.З. Зіманаў: жыццёвы шлях і навуковыя дасягненні»

29 студзеня 2021 г. адбылася online міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 100-годдзю акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Казахстан, д.ю.н., прафесара, заслужанага дзеяча навукі С.З. Зіманава на тэму «Акадэмік С.З. Зіманаў: жыццёвы шлях і навуковыя дасягненні».

Арганізатарамі канферэнцыі выступілі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Казахстан сумесна з Інстытутам заканадаўства і прававой інфармацыі Рэспублікі Казахстан.

Даведачна

Салык Зіманавіч Зіманаў (1921-2011) – першы доктар юрыдычных навук з ліку казахскіх навукоўцаў, першы акадэмік АН Казахскай ССР з ліку юрыстаў. Ён унёс значны ўклад у развіццё юрыдычнай навукі і юрыдычнай адукацыі, у станаўленне суверэннага Казахстана.

У 1950 г. Зіманаў абараніў у Маскве кандыдацкую дысертацыю па юрыдычных навуках, у 1961 – доктарскую дысертацыю.

Асноўныя кірункі яго навуковай дзейнасці: праблемы агульнай тэорыі права; гісторыя станаўлення і развіцця сістэмы дзяржаўнасці і грамадскай думкі Казахстана і іншых дзяржаў Цэнтральнай Азіі.

У 2001 г. Салыку Зіманавічу прысуджана Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Казахстан. У снежні 2010 г. ён узнагароданы ордэнам «Отан».

У канферэнцыі прынялі ўдзел дэпутаты Парламента, Канстытуцыйнага Савета, Вярхоўнага Суда, Генеральнай пракуратуры, іншых дзяржаўных органаў Рэспублікі Казахстан, адукацыйных арганізацый, навуковай супольнасці Казахстана і сродкаў масавай інфармацыі, Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Навуковага цэнтра прававой інфармацыі пры Міністэрстве юстыцыі Расійскай Федэрацыі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У ходзе канферэнцыі з дакладам на тэму «Аб некаторых пытаннях цыфравізацыі нацыянальнай прававой сістэмы» выступіў намеснік дырэктара НЦПІ Віктар Шаршун. Ён распавёў аб асноўных напрамках цыфравізацыі нацыянальнай прававой сістэмы на аснове вопыту Рэспублікі Беларусь, перспектыўных напрамках дзейнасці, навуковых даследаваннях і распрацоўках НЦПІ ў сферы цыфравізацыі нарматворчай дзейнасці і фарміравання прававой культуры грамадзян.

29 января 2021 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх