• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Першы адкрыты анлайн-семінар праведзены НЦПІ і Вярхоўным Судом

Першы адкрыты анлайн-семінар праведзены НЦПІ і Вярхоўным Судом

29 мая на YouTube-канале НЦПІ адбыўся першы адкрыты семінар для шырокага кола асоб на тэму «Прымяненне палажэнняў пункта 23 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 красавіка 2020 г. № 143 «Аб падтрымцы эканомікі». Працэсуальныя аспекты».

З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара звярнуўся дырэктар НЦПІ Андрэй Матэльскі. Намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, старшыня судовай калегіі па эканамічных справах Юрый Кобец і суддзя Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Святлана Дубай растлумачылі пытанні прымянення палажэнняў Указа, якія прадугледжваюць прыцягненне да субсідыярнай адказнасці ў выпадку банкруцтва (эканамічнай неплацежаздольнасці) юрыдычнай асобы, і адказалі на на пытанні.

Слухачамі семінара сталі больш за 250 чалавек.

Цэнтр выказвае падзяку Вярхоўнаму Суду за падтрымку і кампетэнтны ўдзел.

Цыкл анлайн-мерапрыемстваў такога фармату з удзелам прадстаўнікоў дзяржаўных органаў і арганізацый будзе праводзіцца НЦПІ ў мэтах інфарміравання аб навацыях заканадаўства і практыцы прымянення прававых норм.

Пры наяўнасці прапаноў па тэматыцы анлайн-семінараў і аб іх удзельніках звяртайцеся на электронную пошту ncpionline@ncpi.gov.by.


1 июня 2020 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх