• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Першы ў 2021 годзе YouTube-семінар НЦПІ прысвяцілі пытанням функцыянавання дзяржаўнай інфармацыйнай сістэмы «Адзіны рэестр маёмасці»

Першы ў 2021 годзе YouTube-семінар НЦПІ прысвяцілі пытанням функцыянавання дзяржаўнай інфармацыйнай сістэмы «Адзіны рэестр маёмасці»

15 студзеня 2021 г. НЦПІ праведзены адкрыты анлайн-семінар па пытаннях вядзення і функцыянавання дзяржаўнай інфармацыйнай сістэмы «Адзіны рэестр маёмасці».

Спікерамі семінара выступілі прадстаўнікі Дзяржаўнага камітэта па маёмасці і ДУП «Нацыянальнае кадастравае агенцтва».

Эксперты падрабязна распавялі аб асновах функцыянавання сістэмы, закранулі практычныя пытанні ўнясення і актуалізацыі звестак у дзяржаўную інфармацыйную сістэму «Адзіны рэестр маёмасці». Разгледзелі асаблівасці фарміравання выходных форм з рэестра, улік дагавораў бязвыплатнага карыстання маёмасцю, што знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці, і маёмасці, перададзенай па такіх дагаворах.

У ходзе семінара таксама прагучалі адказы на пытанні, якія паступілі да пачатку і падчас правядзення прамога эфіру.

Выказваем удзячнасць Дзяржаўнаму камітэту па маёмасці і ДУП «Нацыянальнае кадастравае агенцтва» за супрацоўніцтва!

15 января 2021 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх