• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

НЦПІ выступіў у якасці адной з пляцовак канферэнцыі, прысвечанай 30-годдзю Саюза юрыстаў

НЦПІ выступіў у якасці адной з пляцовак канферэнцыі, прысвечанай 30-годдзю Саюза юрыстаў

У 2020 годзе грамадскае аб’яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў» адзначае 30-гадовы юбілей.

4 снежня ў рамках святочных мерапрыемстваў адбылася канферэнцыя, арганізаваная ў мэтах падвядзення вынікаў па асноўных напрамках дзейнасці і разгляду новых вектараў развіцця арганізацыі.

Во время конференции, посвященной 30-летию Белорусского республиканского союза юристов

Удзельнікі атрымалі магчымасць абмеркаваць актуальныя тэмы, якія тычацца дзейнасці грамадскага аб’яднання, абмяняцца вопытам у сферы медыяцыі, арбітражу, маладзёжнай палітыкі і аховы навакольнага асяроддзя, а таксама павіншаваць юрыстаў краіны і лаўрэатаў вышэйшай юрыдычнай прэміі «Феміда-2020».

Во время работы секции конференции в НЦПИ

У НЦПІ была арганізавана работа секцыі канферэнцыі па пытаннях арбітражнага разгляду спрэчак. З улікам эпідэміялагічнай сітуацыі ўдзел ажыццяўляўся ў фармаце асабістай прысутнасці, а таксама дыстанцыйна з выкарыстаннем сеткі Інтэрнэт.

Ад НЦПІ з прывітальным словам на мерапрыемстве выступіў намеснік дырэктара Віктар Шаршун.

Быў абмеркаваны шырокі спектр пытанняў дзейнасці арбітражу, у тым ліку працы Палаты арбітраў, разгляду спартыўных спрэчак, асаблівасці функцыянавання міжнароднага камерцыйнага арбітражу ва ўмовах пандэміі, выкарыстання ў арбітражным працэсе інфармацыйных тэхналогій.

Праведзеная дыскусія прайшла ў цёплай і па-сапраўднаму святочнай атмасферы.

(фота – афіцыйны сайт Беларускага рэспубліканскага саюза юрыстаў; НЦПІ)


8 декабря 2020 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх