Паважаныя калегі! Дарагія сябры!
17 верасня ў краіне адзначаецца дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства, якое заснавана 7 чэрвеня 2021 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 206.
Гэты дзень з'яўляецца знакавым на шляху фармавання адзінай беларускай нацыі, развіцця нашай краіны, умацавання беларускай дзяржаўнасці. Ён служыць напамінам аб подзвігу продкаў, якія змаглі выдужаць, захаваць традыцыі і духоўную спадчыну.
Хачу пажадаць кожнаму з нас беражліва захоўваць гістарычную памяць, прытрымлівацца духоўных і маральных каштоўнасцяў нашага грамадства, накіроўваць сумесныя намаганні на развіццё і працвітанне роднай Беларусі.
Здароўя, шчасця, міру, яднання, стваральнай працы на карысць нашай краіны!
А.Ф. Матэльскі,
дырэктар Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі