• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

НЦПІ прыняў удзел у рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі «Прававая палітыка, навука, практыка – 2021»

НЦПІ прыняў удзел у рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі «Прававая палітыка, навука, практыка – 2021»

14 кастрычніка 2021 г. у Нацыянальным цэнтры заканадаўства і прававых даследаванняў у рамках мерапрыемстваў III Восеньскай сесіі адбылася рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Прававая палітыка, навука, практыка – 2021», на якой з вітальным словам выступіў дырэктар Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі (НЦПІ) Андрэй Матэльскі.

Андрэй Матэльскі адзначыў, што каштоўнасць юрыдычнай навукі ў вырашэнні надзённых пытанняў праватворчасці на сучасным этапе істотна ўзрасла. Ён акрэсліў шэраг перспектыўных задач, якія неабходна вырашаць для ўдасканалення нарматворчай дзейнасці, у тым ліку аналіз сучаснага стану сістэмы заканадаўства і выпрацоўка прапаноў па яе развіццю, далейшае ўкараненне інфармацыйных тэхналогій і штучнага інтэлекту ў нарматворчы працэс, прыцягненне грамадскасці да нарматворчага працэсу, мадэрнізацыя правілаў нарматворчай тэхнікі. Якасна вырашыць гэтыя і іншыя найважнейшыя задачы ў прававой сферы, вызначыць перспектывы развіцця беларускай дзяржавы і права немагчыма без свежых ідэй навукоўцаў, без навуковага асэнсавання многіх прававых інстытутаў і катэгорый. Акрамя таго Андрэй Матэльскі выказаў упэўненасць у тым, што прадстаўленыя даклады навукоўцаў не толькі ўвасобяцца з часам у нормах заканадаўства, але і будуць натхняць нашу навуку рухацца наперад і развівацца.

У рабоце пленарнага пасяджэння прынялі ўдзел начальнік галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Каваленка Яўген Іосіфавіч і старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўстве Любецкая Святлана Анатольеўна. У праграму пленарнага пасяджэння канферэнцыі ўвайшлі даклады вядучых беларускіх вучоных, парламентарыяў, суддзяў па найбольш актуальных аспектах нацыянальнай прававой палітыкі. У працэсе работы дыскусійных пляцовак абмяркоўваліся пытанні тэорыі і метадалогіі права, развіцця міжнароднага, канстытуцыйнага, адміністрацыйнага, інфармацыйнага права і заканадаўства, напрамкі прававой палітыкі ў сферах грамадзянскіх, экалагічных, працэсуальных, працоўных і сацыяльных адносін.

15 октября 2021 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх