• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

НЦПІ прыняў удзел у рэспубліканскай канферэнцыі БДУ, прысвечанай развіццю дзяржавы і права

18 лістапада на юрыдычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылася Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Актуальныя праблемы дасягнення мэт устойлівага развіцця ва ўмовах лічбавай трансфармацыі дзяржавы і права ў Рэспубліцы Беларусь».

БГУ приветственное слово Бекета В.jpg

У навуковым форуме прыняў удзел намеснік дырэктара НЦПІ Вячаслаў Бякета, выступіўшы з дакладам «Лічбавыя тэхналогіі ў забеспячэнні дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь».

БГУ конференция по вопросам достижения целей устойчивого развития в условиях цифровой трансформации государства и права.jpg

У выступленні былі асветлены асноўныя тэндэнцыі развіцця дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, дзякуючы якой забяспечваюцца ўсе неабходныя ўмовы для рэалізацыі права чалавека на атрыманне поўнай, дакладнай, афіцыйнай прававой інфармацыі.

конференция БГУ ноябрь.jpg

Асаблівую ўвагу Вячаслаў Бякета надаў працэсам увядзення лічбавых тэхналогій у права і іх уплыву на сістэму дзяржаўна-прававых адносін, а таксама ролі НЦПІ ў гэтым працэсе.

БГУ пленарная часть.jpg

Намеснік дырэктара НЦПІ адзначыў важнасць далейшага пашырэння дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў, удасканалення электронных сэрвісаў, пошукавых сродкаў і сістэм, што будуць садзейнічаць яшчэ большай эфектыўнасці і плённасці юрыдычнай дзейнасці.

БГУ презентация Портал.jpg

Падчас канферэнцыі адбылася таксама прэзентацыя навукова-практычнага часопіса «Право.by», які ўжо больш за дваццаць гадоў з’яўляецца інфармацыйнай платформай для абмену думкамі паміж даследчыкамі, спецыялістамі і прадстаўнікамі экспертнай супольнасці.

18 ноября 2022 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх