• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

НЦПІ прыняў удзел у Пятых цывілістычных чытаннях памяці прафесара М.Р.Пронінай

16 сакавіка ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь адбыліся Пятыя цывілістычныя чытанні памяці прафесара М.Р.Пронінай.

НЦПІ па традыцыі выступіў у якасці інфармацыйнага партнёра мерапрыемства.

Удзел у дыскусіі прынялі прадстаўнікі дзяржаўных органаў і арганізацый, вышэйшых устаноў адукацыі Беларусі, Расійскай Федэрацыі і інш.

Цывілістычныя чытанні накіраваны на прыцягненне вучоных, практыкуючых юрыстаў да навукова-даследчай дзейнасці і абмеркаванне юрыдычнай супольнасцю актуальных праблем айчыннай цывілістыкі.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў чытанняў звярнуліся:

Вольга Салдатава, першы прарэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь,

Сяргей Апанасевіч, дырэктар Інстытута кіраўніцкіх кадраў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь,

Аляксандр Бравусаў, начальнік упраўлення прававой інфарматызацыі Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі,

Браніслаў Гангала, кіраўнік Уральскага філіяла Даследчага цэнтра прыватнага права імя С.С.Аляксеева,

Наталля Бандарэнка, загадчык кафедры гаспадарчага права Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Мероприятие

У сваім выступленні начальнік упраўлення прававой інфарматызацыі Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Аляксандр Бравусаў падкрэсліў:

«Апусканне ў навуковую праблематыку праз прызму канкрэтнай асобы і яе ролі ў навуцы – гэта моцны стымул для новых здзяйсненняў даследчыкаў-пачаткоўцаў.Такія мерапрыемствы фарміруюць пераемнасць навуковых пакаленняў, папулярызуюць айчынную прававую навуку, умацоўваюць фундамент нацыянальнай юрыспрудэнцыі і нашай прававой думкі».

Участники мероприятия

У рамках мерапрыемства былі заслуханы даклады на розныя тэмы, у тым ліку:

«Навелы заканадаўства аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве)»;

«Тэндэнцыі развіцця заканадаўства, якое рэгулюе пытанні атрымання ў спадчыну»;

«Перспектывы развіцця заканадаўства Рэспублікі Беларусь у сферы заключэння, змянення і спынення інвестыцыйных дагавораў»;

«Меры па забеспячэнні абароны персанальных даных у арганізацыі»;

«Праблемы забеспячэння бяспечнай эксплуатацыі высокааўтаматызаваных транспартных сродкаў з выкарыстаннем патэнцыялу публічнага і прыватнага права»;

«Да гісторыі развіцця поглядаў на злоўжыванне суб'ектыўным грамадзянскім правам і на нядобрасумленныя дзеянні ў расійскай цывілістыцы»;

«Вынікі інтэлектуальнай дзейнасці – «факел вялікай любові да людзей» ці «беднае творчасцю рамяство»;

«Роля аб'ектаў культурнай спадчыны ў фарміраванні іміджу горада: прававы аспект»;

«Кандыцыйнае права: дыскусія аб месцы ў сістэме права»;

«Назапашвальнае страхаванне жыцця: абарона і даход або спосаб паменшыць падаткі».

Даведачна

Проніна Марыя Георгіеўна – заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь, доктар юрыдычных навук, прафесар, адна з самых вядомых беларускіх вучоных у блізкім і далёкім замежжы, прызнана заснавальнікам беларускай навуковай школы грамадзянскага і гаспадарчага права.

На працягу многіх гадоў сістэмна даследавала найважнейшыя праблемы цывілістычнай навукі.

17 марта 2023 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх