• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

НЦПІ прыняў удзел у пасяджэнні праўлення БНП

НЦПІ прыняў удзел у пасяджэнні праўлення БНП

Сёння, 6 кастрычніка, адбылося чарговае пасяджэнне праўлення Беларускай натарыяльнай палаты (БНП), на якім прынята рашэнне аб прыняцці ў члены БНП новых натарыусаў.

Натарыусы Людміла Буйкевіч і Таццяна Лісок будуць ажыццяўляць натарыяльную дзейнасць у Мінскай гарадской натарыяльнай акрузе, а натарыус Дар’я Варвашэвіч прыступіць да работы ў Мінскай абласной натарыяльнай акрузе.

Ва ўрачыстай частцы пасяджэння прыняў удзел намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Вячаслаў Бякета. Пасля прынясення прысягі новыя натарыусы атрымалі ад НЦПІ традыцыйны падарунак – сертыфікат на гадавы доступ да дзяржаўнага інфармацыйна-прававога рэсурсу «ЭТАЛОН-ONLINE».

Акрамя таго, Вячаслаў Мечыслававіч адзначыў, што канструктыўнае супрацоўніцтва паміж НЦПІ і БНП дазволіла рэалізаваць новы праект і выпусціць унікальнае прафесійна арыентаванае друкаванае выданне «Настольная книга нотариуса». Сёння ўпершыню на пасяджэнні праўлення БНП гэта выданне было ўручана новым натарыусам. Ён таксама выказаў упэўненасць, што кніга стане незаменным памочнікам у штодзённай рабоце натарыуса і нароўні з інтэрнэт-сістэмай «ЭТАЛОН-ONLINE» забяспечыць надзейную прававую падтрымку спецыялістам, дапаможа павышэнню іх прафесійнага ўзроўню.

Старшыня БНП Наталля Барысенка, уручаючы выданне «Настольная книга нотариуса» новым членам натарыяту, адзначыла высокі ўзровень прафесійнай падрыхтоўкі, прадэманстраваны імі на экзамене ў Міністэрстве юстыцыі, і пажадала поспехаў у дасягненні пастаўленых мэт.

6 Октября 2021 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх