• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

НЦПІ прыняў удзел у мерапрыемствах да Дня Незалежнасці

НЦПІ прыняў удзел у мерапрыемствах да Дня Незалежнасці

Сталічныя мерапрыемствы напярэдадні галоўнага свята беларускай дзяржаўнасці

Напярэдадні галоўнага дзяржаўнага свята – Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – работнікі Цэнтра разам з прадстаўнікамі Адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска, Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і іншых грамадскіх аб'яднанняў, духавенства, працоўных калектываў іншых прадпрыемстваў і арганізацый Маскоўскага раёна сталіцы прынялі ўдзел у мітынгу ў скверы імя Георгія Канстанцінавіча Жукава.

НЦПИ принимает участие в мероприятиях ко Дню Независимости

НЦПИ принимает участие в мероприятиях ко Дню Независимости

Мерапрыемства завяршылася ўскладаннем кветак да помніка вялікага палкаводца ў памяць усіх загінуўшых падчас Вялікай Айчыннай вайны.

НЦПИ принимает участие в мероприятиях ко Дню Независимости

НЦПИ принимает участие в мероприятиях ко Дню Независимости

Філіялы Цэнтра 2 і 3 ліпеня таксама ўдзельнічаюць ва ўрачыстых мерапрыемствах у рэгіёнах.

Хатынь назаўжды ў сэрцах беларусаў

2 ліпеня дэлегацыя РЦПІ Мінскай вобласці ўсклала кветкі ля Вечнага агню на Мемарыяльным комплексе «Хатынь», ушанавала памяць ахвяраў ля помніка Непакорнаму чалавеку і наведала «Могілкі вёсак» – 186 магіл, кожная з якіх сімвалізуе адну з неадроджанных беларускіх вёсак, спаленых разам з насельніцтвам.

НЦПИ принял участие в праздновании Дня Независимости

Таксама работнікі рэгіянальнага цэнтра ўсклалі кветкі на Мемарыяльным комплексе «Дальва», размешчаным на 77-м км трасы Мінск – Віцебск.

Паўдзельнічалі ў рэспубліканскай акцыі «Праспяваем гімн разам»

Работнікі РЦПІ Брэсцкай вобласці разам з кіраўніцтвам горада, іншымі арганізацыямі 3 ліпеня прынялі ўдзел ва ўрачыстым ускладанні кветак да помніка «Вызваленне» на плошчы Свабоды ў г. Брэсце, усталяванага ў гонар войскаў I Беларускага фронта, якія вызвалілі горад ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

НЦПИ принял участие в праздновании Дня Независимости

НЦПИ принял участие в праздновании Дня Независимости

А ўвечары праліўны дождж не стаў перашкодай для ўдзелу ў агульнарэспубліканскай акцыі «Праспяваем гімн разам», праведзенай у Брэсцкай крэпасці.

2 ліпеня да Дня Незалежнасці ў рамках рэспубліканскай акцыі «Падары немаўляці вышыванку» у радзільным доме Магілёўскай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі маладых маці і дзяцей павіншавалі дырэктар рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі Магілёўскай вобласці Наталля Станкевіч, першы сакратар Магілёўскага облкомитета БРСМ Уладзімір Паўлоўскі, валанцёры руху «Добрае сэрца», актывісты БРСМ і юныя артысты.

НЦПИ принял участие в праздновании Дня Независимости

НЦПИ принял участие в праздновании Дня Независимости

Увечары 3 ліпеня на Плошчы Славы г. Магілёва калектыў рэгіянальнага цэнтра таксама далучыўся да агульнарэспубліканскай акцыі «Праспяваем гімн разам!».

Паўдзельнічалі ў Дні вышыванкі

Супрацоўнікі РЦПІ Віцебскай вобласці 2 ліпеня паўдзельнічалі ў Дні вышыванкі ў рамках праекта ГА «БРСМ» «Беларусь – крыніца натхнення» і арганізавалі прававую інтэрактыўную пляцоўку для юных грамадзян на тэрыторыі комплексу «Залатое кальцо г. Віцебска «Дзвіна» з віктарынамі і конкурсамі ад Дзіцячага прававога сайта.

НЦПИ принял участие в праздновании Дня Независимости

3 ліпеня калектыў цэнтра прыняў удзел ва ўрачыстым ускладанні вянкоў і кветак да мемарыяльнага комплексу ў гонар савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны на плошчы Перамогі г. Віцебска.

НЦПИ принял участие в праздновании Дня Независимости

Дзень Незалежнасці Гродна і Гомеля – на Кургане Славы

Работнікі РЦПІ Гродзенскай вобласці прынялі ўдзел ва ўскладанні кветак да мемарыяла воінам-вызваліцелям ля падножжа Кургана Славы.

НЦПИ принял участие в праздновании Дня Независимости

2 ліпеня Гомельскі філіял прыняў удзел ва ўрачыстым мітынгу і ўскладанні кветак да падножжа Кургана Славы на Рэчыцкім праспекце ў г. Гомелі. Тут жа працягнулася акцыя «Беларусь – зямля славы ратнай», у рамках якой у падножжа кургана была ўнесена зямля з месцаў баявой славы савецкіх воінаў.

НЦПИ принял участие в праздновании Дня Независимости

НЦПИ принял участие в праздновании Дня Независимости

2 июля 2021 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх