• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

НЦПІ правёў семінар па пытаннях практыкі прымянення працоўнага заканадаўства

НЦПІ правёў семінар па пытаннях практыкі прымянення працоўнага заканадаўства

24 ліпеня 2020 г. Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі праведзены семінар на тэму: «Навацыі Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Актуальныя пытанні пенсійнага забеспячэння», у якім прынялі ўдзел кіраўнікі арганізацый розных форм уласнасці, а таксама спецыялісты кадравых і юрыдычных службаў.

У якасці лектараў названага мерапрыемства выступілі начальнік галоўнага юрыдычнага ўпраўлення Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Валянціна Маслоўская і намеснік начальніка ўпраўлення арганізацыі пенсійнага забеспячэння названага Міністэрства Вольга Спірыдонава.

У ходзе мерапрыемства былі асветлены пытанні, якія датычацца змяненняў Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (Закон Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2019 г. № 219-З «Аб змяненні законаў»), практыкі прымянення заканадаўства аб працы, рэгулявання працы работнікаў, якія ажыццяўляюць дыстанцыйную работу, а таксама актуальныя пытанні пенсійнага забеспячэння.

Па выніках семінара кожнаму ўдзельніку выдадзены імянны сертыфікат, а таксама даведка аб навучанні дзяржаўнага ўзору.

24 июля 2020 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх