• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

НЦПІ прадстаўлены новы дырэктар РЦПІ Брэсцкай вобласці

Калектыву Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі прадстаўлены новы дырэктар рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі Брэсцкай вобласці Іна Савянок.

Представление нового директора РЦПИ

Дырэктар НЦПІ Андрэй Матэльскі, прадстаўляючы кіраўніка РЦПІ, адзначыў, што Іна Леанідаўна зарэкамендавала сябе як прафесіянал сваёй справы, які мае багаты практычны вопыт у прававой сферы. Шмат гадоў аддадзена працы ў Галоўным упраўленні юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама на розных пасадах, з 2021 года ўзначальвала дадзенае ўпраўленне.

Дырэктар Цэнтра таксама выказаў упэўненасць, што вопыт, атрыманы за час працы ў органах юстыцыі, стане залогам паспяховага вырашэння задач, якія стаяць перад рэгіянальным цэнтрам.

Андрэй Францавіч пажадаў кіраўніку філіяла прафесійных поспехаў і дасягнення намечаных мэт.

Андрей Мательский и Инна Савенок

У гэты дзень таксама адбылася рабочая нарада, на якой падведзены вынікі работы РЦПІ за 2022 год і вызначаны напрамкі для далейшага развіцця на 2023 год.

Подведение итогов работы НЦПИ

26 января 2023 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх