• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

НЦПІ павіншаваў Гродзенскую абласную навуковую бібліятэку імя Я.Ф.Карскага са 190-годдзем

НЦПІ павіншаваў Гродзенскую абласную навуковую бібліятэку імя Я.Ф.Карскага са 190-годдзем

17-18 верасня праходзяць культурныя мерапрыемствы, прысвечаныя 190-годдзю Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага. Удзельнікам былі прадстаўлены кніжныя выстаўкі, экскурсія па бібліятэцы, арганізавана Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Бібліятэка як культурна-гістарычны аспект развіцця краіны» і іншыя тэматычныя мерапрыемствы.

У межах гэтай падзеі намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела навукова-метадычнага забеспячэння прававой інфарматызацыі Гвардзіян А.Р. уручыў дырэктару бібліятэкі Мальцавай Л.В. віншавальны адрас НЦПІ, у якім высока адзначаны прафесіяналізм супрацоўнікаў і творчыя дасягненні калектыву бібліятэкі.

НЦПИ поздравил Гродненскую областную научную библиотеку им. Е.Ф. Карского со 190-летием

Акрамя таго, адбылася рабочая сустрэча Гвардзіяна А.Р. з Мальцавай Л.В, падчас якой былі адзначаны поспехі Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага ў развіцці сістэмы публічных цэнтраў прававой інфармацыі Гродзеншчыны, а таксама абмеркаваны перспектыўныя кірункі далейшага супрацоўніцтва.

18 сентября 2020 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх