• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

НЦПІ і ЮНІСЕФ запусцілі праект «Дзіцячая прававая бібліятэка»

НЦПІ і ЮНІСЕФ запусцілі праект «Дзіцячая прававая бібліятэка»

7 ліпеня 2020 г. Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (НЦПІ) і Прадстаўніцтвам Дзіцячага Фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Рэспубліцы Беларусь дадзены старт асветніцкаму праекту «Дзіцячая прававая бібліятэка», які накіраваны на шырокае прававое інфармаванне і даступнае ўспрыманне дзецьмі нормаў беларускага заканадаўства.

Праект прадугледжвае падрыхтоўку на даступнай для дзяцей і падлеткаў мове тэкстаў асноўных нарматыўных прававых актаў, якія закранаюць іх правы і законныя інтарэсы, таксама іх выданне ў друкаваным і электронным выглядзе, у тым ліку размяшчэнне на Дзіцячым прававым сайце.

Першым выпускам Дзіцячай прававой бібліятэкі ў 2020 годзе стануць законы Рэспублікі Беларусь «Аб правах дзіцяці» і «Аб гарантыях па сацыяльнай абароне дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў».

Паводле слоў першага намесніка дырэктара НЦПІ Вячаслава Абрамава, у нашай краіне забяспечваецца сістэмная і планавая работа ўсіх суб'ектаў, уцягнутых у працэс стварэння неабходных асяроддзя і ўмоў, у якіх адбываецца станаўленне юнага грамадзяніна, яго выхаванне, адукацыя і развіццё. І Дзіцячая прававая бібліятэка будзе спрыяць гэтаму.

«Дзіцячая прававая бібліятэка – гэта вельмі важны элемент для абароны правоў дзяцей, дзяцінства і юнацтва. Дзякуючы гэтаму праекту ўсе (дзеці, падлеткі, бацькі) могуць паглядзець на базавае заканадаўства, і гэтыя прававыя веды абароняць іх ад многіх непрыемнасцяў, у тым ліку праблем з законам. ААН адзначае ў гэтым годзе 75 гадоў стварэння, а абарона правоў дзяцей – адна з фундаментальных асноў ААН. І я думаю, што наш новы праект складзе добрую тэорыю па абароне правоў дзяцей», – адзначыў прадстаўнік ЮНІСЕФ у Рэспубліцы Беларусь Доктар Рашэд Мустафа Сарвар.

Удзельнікамі праекта сталі прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі, Міністэрства адукацыі і Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў.

Навуковы супрацоўнік лабараторыі праблем выхавання асобы Нацыянальнага інстытута адукацыі Мінадукацыі Святлана Новік падкрэсліла: «Актуальнасць праекта, вядома, не выклікае ніякіх сумненняў. Мы вельмі рады ўдзельнічаць у яго рэалізацыі. Дзеці павінны атрымліваць неабходную прававую інфармацыі ў адпаведнасці з іх узростам і магчымасцямі».

Прэзентацыя выдання адаптаванага тэксту Закона Рэспублікі Беларусь «Аб правах дзіцяці» плануецца ўжо гэтай восенню.

8 июля 2020 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх