• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

НЦПІ і яго філіялы правялі тэматычныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню ведаў

НЦПІ і яго філіялы правялі тэматычныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню ведаў

1 верасня адзначаўся Дзень ведаў. Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі (НЦПІ) і яго рэгіянальныя прадстаўніцтвы прынялі ўдзел у розных акцыях і тэматычных мерапрыемствах, прысвечаных гэтаму святу.

Приюты

Первый заместитель директора НЦПИ Вячеслав Абрамов и начальник управления эталонного банка данных правовой информации НЦПИ Татьяна Реуцкая поздравили воспитанников из подшефных детских приютов с Днем знаний

Штогод у Дзень ведаў калектыў НЦПІ павіншаваў са святам дзяцей з падшэфных дзіцячых прытулкаў – ДУА Клецкага і Нясвіжскага раённых сацыяльна-педагагічных цэнтраў.

Для некаторых дзяцей школьны званок першакласніка празвінеў упершыню і напоўніў сэрцы радаснымі эмоцыямі!

Калектыў НЦПІ пажадаў навучэнцам моцнага здароўя, выдатнай вучобы і традыцыйна падарыў дзецям школьныя прыналежнасці, неабходныя адзенне, абутак і спартыўны інвентар.

Рэгіянальныя цэнтры прававой інфармацыі (РЦПІ) таксама правялі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню ведаў.

Во время мероприятия с участием сотрудников РЦПИ Брестской области

Во время акции по бесплатному консультированию граждан, приуроченной к Дню знаний

1 верасня спецыялісты РЦПІ Брэсцкай вобласці наведалі  некаторыя установы адукацыі г. Брэста і павіншавалі дзяцей з пачаткам навучальнага года. Дзецям і падлеткам расказалі аб новай версіі Дзіцячага прававога сайта і ўручылі памятныя сувеніры з сімволікай ДПС. Таксама супрацоўнікі цэнтра далучыліся да акцыі па бясплатнаму кансультаванню грамадзян, прымеркаванай да Дня ведаў і арганізаванай Брэсцкай абласной натарыяльнай палатай.

Во время проведения тематического урока права в правовом классе СШ № 68 г. Минска

Правовой класс СШ № 68

У першы дзень новага навучальнага года спецыялісты РЦПІ г. Мінска прынялі ўдзел у правядзенні тэматычнага ўрока права ў прававым класе сталічнай сярэдняй школы № 68. Удзельнікі мерапрыемства азнаёміліся з канцэпцыяй, задачамі і прынцыпамі работы Дзіцячага прававога сайта 2.0, у гульнявой форме абмеркавалі прававыя аспекты розных сфер грамадскага жыцця.

РЦПИ Могилевской области

1 верасня работнікі РЦПІ Магілёўскай вобласці прынялі ўдзел у Бібліятэчнай лінейцы, якая прайшла на базе Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя К. Маркса.

Для дзяцей яны правялі прэзентацыю Дзіцячага прававога сайта як карыснага інструмента ў навучальным працэсе, павіншавалі з пачаткам новага навучальнага года, а таксама ўручылі сувеніры, падарункі і інфармацыйныя лістоўкі НЦПІ.


2 сентября 2020 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх