• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

НЦПІ і яго філіялы правялі тэматычныя мерапрыемствы да Міжнароднага дня абароны дзяцей

НЦПІ і яго філіялы правялі тэматычныя мерапрыемствы да Міжнароднага дня абароны дзяцей

1 чэрвеня адзначаўся Міжнародны дзень абароны дзяцей. Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі (НЦПІ) і яго рэгіянальныя прадстаўніцтвы прынялі ўдзел у розных акцыях і тэматычных мерапрыемствах, прысвечаных гэтаму святу.

У гэты дзень НЦПІ прэзентаваў новую версію Дзіцячага прававога сайта (ДПС), створанага пры падтрымцы Дзіцячага Фонду ААН (ЮНІСЭФ) у Рэспубліцы Беларусь. З выхадам новага рэлізу рэсурса Цэнтр павіншавала Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, па ініцыятыве якой 12 гадоў назад ён быў створаны.

Дырэктар НЦПІ Андрэй Матэльскі ў відэазвароце да Міжнароднага дня абароны дзяцей падкрэсліў ролю Цэнтра ў фарміраванні прававой культуры непаўналетніх, у тым ліку пры дапамозе ДПС.

Аб магчымасцях новай версіі ДПС у эфіры тэлеканала АНТ расказаў першы намеснік дырэктара НЦПІ Вячаслаў Абрамаў. Ён адзначыў, што разам з рэлізам сайта быў запушчаны хэштэг #детиимеютправо і заклікаў юных карыстальнікаў падтрымаць яго ва ўсіх сацыяльных сетках ДПС, у тым ліку Instagram і TikTok.

Значэнне прававога сайта для дзяцей у прафілактыцы правапарушэнняў і рабоце па прававым выхаванні была адзначана ў зваротах Генеральнай пракуратуры, Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства адукацыі, Беларускага рэспубліканскага саюза юрыстаў.

Анлайн-прэзентацыя ДПС 2.0 з удзелам валанцёраў прайшла 1 чэрвеня ў ЮНІСЭФ.

У абласных мерапрыемствах да Міжнароднага дня абароны дзяцей прынялі ўдзел рэгіянальныя цэнтры прававой інфармацыі (РЦПІ), якія таксама асвятлялі запуск новай версіі ДПС.

РЦПІ Брэсцкай вобласці паўдзельнічаў у дабрачыннай акцыі і выступіў партнёрам анлайн-лекцыі «Прафілактыка вірусных інфекцый», арганізаванымі Брэсцкім раённым камітэтам ГА «БРСМ». Падарункі ад НЦПІ атрымалі выхаванцы 4-га дзіцячага дома сямейнага тыпу г. Брэста.

РЦПІ Віцебскай вобласці сумесна з Віцебскай абласной арганізацыяй ГА «БРСМ» правялі анлайн-віктарыну «Па старонках Дзіцячага прававога сайта» на яго афіцыйнай старонцы ў Instagram. Пераможцы віктарыны ўзнагароджаны сувенірнай прадукцыяй ад НЦПІ.

РЦПІ Гомельскай вобласці сумесна з Гомельскім абласным камітэтам ГА «БРСМ» таксама правялі анлайн-віктарыну «Шчаслівае дзяцінства» у сацыяльнай сетцы Instagram, раздзел якой быў прысвечаны новай версіі ДПС. Пераможцы віктарыны атрымалі падарункі з сімволікай сайта.

РЦПІ Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей выступілі ў эфіры рэгіянальных радыёстанцый, дзе асвяцілі запуск новай версіі ДПС (тэлерадыёкампанія «Гродна», радыёстанцыя «Минская волна», радыёстанцыя «Магілёў» тэлерадыёкампаніі «Магілёў»).

 

 

3 июня 2020 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх