• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

НЦПІ і яго філіялы – дзецям. Разам адзначылі Міжнародны дзень абароны дзяцей

НЦПІ і яго філіялы – дзецям. Разам адзначылі Міжнародны дзень абароны дзяцей

Міжнародны дзень абароны дзяцей святкуецца разам з першым днём лета і з'яўляецца сімвалам радасці і шчасця. Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі (НЦПІ) і яго філіялы прынялі ўдзел у розных акцыях і тэматычных мерапрыемствах, прымеркаваных да гэтага дня.

З пажаданнямі ў добры шлях

 Вячеслав Абрамов от имени НЦПИ выпускников и школьников с окончанием учебного года

29 мая ў сярэдняй школе № 68 г. Мінска прагучаў апошні званок для 9-х і 11-х класаў. Ад імя НЦПІ выпускнікоў і школьнікаў з заканчэннем навучальнага года павіншаваў першы намеснік дырэктара Цэнтра Вячаслаў Абрамаў. Ён пажадаў дзецям яскравага лета і радасных падзей, і выказаў упэўненасць у паспяховай здачы экзаменаў выпускнікамі.

Дапамога падшэфным НЦПІ – добрая традыцыя

От имени Центра ребят поздравили Татьяна Реуцкая и Вячеслав Бекета

Традыцыйна 1 чэрвеня калектыў НЦПІ ў асобе намесніка дырэктара Вячаслава Бякеты, старшыні прафсаюза Таццяны Рэуцкай і начальніка аддзялення арганізацыйнага забеспячэння Дзмітрыя Жука наведалі падшэфныя ДУА «Клецкі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр» і ДУА «Нясвіжскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр».

Дзень быў напоўнены спрыяльнай атмасферай і радасцю сустрэчы. Дзеці атрымалі адзенне і абутак, гульні для творчасці. Установам адукацыі Цэнтр перадаў бытавую тэхніку, посуд і матэрыялы, неабходныя для рамонту памяшканняў.

Дзецям – бяспечны рух падчас канікул на Брэстчыне

РЦПІ Брэсцкай вобласці сумесна з упраўленнем ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама правялі сумесную акцыю, прымеркаваную да Міжнароднага дня абароны дзяцей.

Сотрудники РЦПИ Брестской области провели совместную акцию с управлением ГАИ УВД Брестского облисполкома

Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі праверылі прытрымліванне аўтааматарамі правіл перавозкі дзяцей у салонах аўтамабільнага транспарту, а работнікі РЦПІ парадавалі дзяцей падарункамі ад Дзіцячага прававога сайта.

РЦПИ Брестской области выступил партнером акции, организованной Брестским районным комитетом ОО «БРСМ» и приуроченной к Дню защиты детей

РЦПІ Брэсцкай вобласці выступіў партнёрам акцыі, арганізаванай Брэсцкім раённым камітэтам ГА «БРСМ» і прымеркаванай да Дня абароны дзяцей 

Перамагла дружба! У Віцебску прайшлі гульнявыя мерапрыемствы для дзяцей

1 чэрвеня супрацоўнікі РЦПІ Віцебскай вобласці павіншавалі са святам дзяцей, якія адпачываюць у аздараўленчым лагеры на базе Віцебскага абласнога палаца дзяцей і моладзі. Для іх была праведзена прававая віктарына, дзе юныя грамадзяне нашай краіны змаглі праверыць свае веды ў вобласці права. Пераможцаў і тых, хто прайграў, у гэты святочны дзень не было.

Перамагла дружба!

Сотрудники РЦПИ Витебской области поздравили ребят в оздоровительном лагере на базе Витебского областного дворца детей и молодежи

Дырэктар рэгіянальнага цэнтра Віцебскай вобласці Ларыса Дорагава пажадала дзецям правесці доўгачаканыя канікулы з карысцю і запрасіла прыняць удзел у новым конкурсе відэаролікаў «Прававы лайфхак «У мяне шчаслівае дзяцінства – гэта маё права», арганізаваным НЦПІ.

Усе дзеці атрымалі падарункі ад НЦПІ.

3 чэрвеня РЦПІ Віцебскай вобласці таксама наведаў Дзіцячы дом г. Віцебска і правёў для яго выхаванцаў мерапрыемства «Час з карысцю з Дзіцячым прававым сайтам».

Хто лепш ведае правы і абавязкі? У Гомелі правялі прававыя віктарыны

РЦПИ Гомельской области провел правовую викторину на открытой площадке у Ледового дворца

1 чэрвеня РЦПІ Гомельскай вобласці сумесна з Цэнтральнай раённай арганізацыяй грамадскага аб'яднання «БРСМ» г. Гомеля, МНС, ДАІ, РУП «Белпошта» і іншымі правёў прававую віктарыну на адкрытай пляцоўцы каля Лядовага палаца з уручэннем падарункаў з сімволікай Дзіцячага прававога сайта.

Специалисты РЦПИ Гомельской области организовали мероприятие-путешествие по страницам Детского правового сайта для учеников 1-х классов гимназии № 10 г. Гомеля

Таксама спецыялістамі РЦПІ Гомельскай вобласці было арганізавана мерапрыемства-падарожжа па старонках Дзіцячага прававога сайта для вучняў 1-х класаў (дзіцячы лагер) ДУА «Гімназія № 10 г. Гомеля» на базе дзяржаўнай установы «Сетка публічных бібліятэк горада Гомеля».

Дзяцінства – гэта радасць! У Гродзенскай вобласці арганізавалі свята для «асаблівых» дзецей

2 чэрвеня цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г. Шчучына, дзе адбыўся ранішнік «Дзяцінства – гэта радасць», наведала дырэктар РЦПІ Гродзенскай вобласці Алена Капіца.

Директор РЦПИ Гродненской области Елена Капица посетила центр коррекционно-развивающего обучения и реабилитации г. Щучина

Алена Мікалаеўна прыехала да дзяцей не толькі з салодкімі падарункамі, але і захапляльным спектаклем «Не хварэй!»

Права на дзяцінства! У Мінску ўзнагародзілі ўдзельнікаў творчага конкурсу Міністэрства юстыцыі

РЦПІ г. Мінска прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў рэспубліканскага конкурсу творчых работ «Права на дзяцінства», праведзенага Міністэрствам юстыцыі. На мерапрыемства, якое адбылося ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, прыехалі дзеці з усіх рэгіёнаў краіны, якія атрымалі падарункі ад Дзіцячага прававога сайта.

РЦПИ г. Минска принял участие в церемонии награждения победителей конкурса Министерства юстиции

Дзіця – галоўны пасажыр! Падарункі ад РЦПІ Мінскай вобласці для юных удзельнікаў дарожнага руху

РЦПІ Мінскай вобласці пры падтрымцы аўтасалона GEELY і іншых партнёраў у рамках рэспубліканскай акцыі ДАІ «Увага – дзеці!» пад дэвізам «Дзіця – галоўны пасажыр» паўдзельнічаў у інтэрактыўным мерапрыемстве, арганізаваным Дзяржаўтаінспекцыяй УУС Мінскага аблвыканкама ў Салігорску.

Руслан Трухан во время интерактивном мероприятия Госавтоинспекции УВД Минского облисполкома в Солигорске

«Менавіта ў Міжнародны дзень абароны дзяцей і менавіта ў Салігорску ў першыя дні летніх канікул праводзіцца мерапрыемства для дзяцей, накіраванае на веданне правіл дарожнага руху, а гэта выдатная прафілактыка дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму. Салігорск не выпадкова выбраны, паколькі рух у горадзе дастаткова інтэнсіўны», – адзначыў дырэктар РЦПІ Мінскай вобласці Руслан Трухан.

Падарункамі для юных салігарчан – удзельнікаў розных конкурсаў і віктарын – сталі зборнікі «Правілы дарожнага руху», флікеры і закладкі з адлюстраваннем Дзіцячага прававога сайта ад НЦПІ.

Урокі прававой пісьменнасці ад РЦПІ Магілёўскай вобласці

Напярэдадні Дня абароны дзяцей дырэктар РЦПІ Магілёўскай вобласці Наталля Станкевіч і натарыус Магілёўскай натарыяльнай акругі Наталля Чарняўская правялі для навучэнцаў гімназіі № 3 г. Магілёва ўрок прававой пісьменнасці.

Директор РЦПИ Могилевской области Наталья Станкевич с учениками гимназии № 3 г. Могилева

Прадстаўнікі юрыдычнага таварыства павіншавалі дзяцей са святам, правялі з імі прававую віктарыну, пазнаёмілі з Дзіцячым прававым сайтам і расказалі аб магчымасцях Нацыянальнага прававога Інтэрнэт-партала.

Дзеці замацавалі свае навыкі і веды аб тым, якія правы маюць дзеці ад 14 да 18 гадоў згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь: аб праве на жыццё, праве на працу, на жыллё, на бацькоўскі клопат. А таксама даведаліся аб тым, што нягледзячы на адсутнасць у дзяцей поўнай дзеяздольнасці, некаторыя юрыдычна значныя дзеянні могуць быць здзейснены толькі са згоды дзіцяці. Напрыклад, нельга адчужаць нерухомую маёмасць, якая належыць дзіцяці, без яго згоды. Гэта права гарантуецца артыкулам 44 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і знаходзіць развіццё ў іншых актах заканадаўства.

Урок прайшоў захапляльна і цікава, самым актыўным удзельнікам уручаны паветраныя шары і падарункі ад НЦПІ.

В праздничном мероприятии для ребят летнего школьного лагеря в Белыничской детской библиотеке поучаствовали сотрудники РЦПИ Могилевской области

Супрацоўнікі РЦПІ Магілёўскай вобласці падрыхтавалі і правялі святочнае мерапрыемства і для дзяцей летняга школьнага лагера ў Бялыніцкай дзіцячай бібліятэцы. Падарожжа па Дзіцячым прававым сайце, прававая віктарына, гульні і конкурсы, прызы і падарункі – усё гэта было падрыхтавана для дзяцей.

Для дзяцей усёй краіны – падарунак ад Дзіцячага прававога сайта

1 чэрвеня ў НЦПІ для дзяцей 6–17 гадоў стартаваў конкурс відэаролікаў «Прававы лайфхак «У мяне шчаслівае дзяцінства – гэта маё права», накіраваны на фарміраванне прававой і інфармацыйнай культуры, развіццё творчых здольнасцей.

Паглядзець інфармацыю аб конкурсе можна тут.  Запрашаем да ўдзелу!

1 июня на Детском правовом сайте стартовал конкурс видеороликов «Правовой лайфхак «У меня счастливое детство – это мое право»

Фота – НЦПІ


3 июня 2021 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх