• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

НЦПІ – БНП: супрацоўніцтва, праверанае часам!

НЦПІ – БНП: супрацоўніцтва, праверанае часам!

Неад’емнай часткай дзейнасці Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі з’яўляецца супрацоўніцтва з Беларускай натарыяльнай палатай. 29 лістапада, напярэдадні прафесійнага свята юрыстаў, рашэннем пасяджэння праўлення БНП у склад натарыята ўвайшлі Панкевіч Ала і Баярчук Юлія. Натарыяльную дзейнасць маладыя спецыялісты будуць ажыццяўляць у Гродзенскай натарыяльнай акрузе.

Начальнік упраўлення распаўсюджвання прававой інфармацыі Наталля Зайцава павіншавала новых натарыусаў з паспяховай здачай кваліфікацыйнага экзамену ў Міністэрстве юстыцыі, адзначыўшы пры гэтым, што праца натарыуса сёння запатрабаваная ва ўсіх сферах дзейнасці, а глыбокія веды ў галіне заканадаўства і ўменне прымяняць іх на практыцы з’яўляюцца неад’емнай часткай работы натарыяту нароўні з адказнасцю, прыстойнасцю і сумленнасцю.

Наталля Валянцінаўна таксама пажадала маладым спецыялістам ставіць перад сабой значныя мэты і рэалізаваць усе свае мары, падкрэсліўшы, што ў рабоце яны заўсёды могуць спадзявацца на падтрымку з боку інфармацыйна-прававых рэсурсаў «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-ONLINE».

У якасці віншавання новым натарыусам традыцыйна былі ўручаны сертыфікаты доступу да інфармацыйна-пошукавай сістэмы «ЭТАЛОН-ONLINE».

1 декабря 2021 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх